Вы тут

У Кітаі створаць інавацыйную сістэму для чалавекападобных робатаў


Кітай імкнецца стварыць папярэднюю інавацыйную сістэму для чалавекападобных робатаў да 2025 года ў рамках намаганняў краіны па развіцці індустрыі будучага. Аб гэтым гаворыцца ў кіраўніцтве, апублікаваным Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Да 2025 года ў краіне з’явіцца шэраг малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца на рынку чалавекападобных робатаў і валодаюць перадавымі тэхналогіямі, а таксама дзве-тры кампаніі па адпаведнай вытворчасці з сусветным уплывам, адзначаецца дакуменце. Да 2027 года ў Кітаі будзе сфарміравана бяспечная і надзейная сістэма ланцужкоў вытворчасці і паставак, а адпаведныя тавары будуць глыбока інтэграваныя ў рэальны сектар эканомікі. У прыватнасці, трэба будзе прыкладаць намаганні да ўмацавання вытворчасці базавых кампанентаў і прасоўванні інавацый у галіне праграмнага забеспячэння, а таксама стварэнні сцэнарыяў прымянення для апрацоўчай прамысловасці і іншых сумежных сектараў.

Распрацоўка чалавекападобных робатаў — галіна будучага, якая валодае велізарным патэнцыялам. Яна ўключае ў сябе мноства перадавых тэхналогій, такіх як штучны інтэлект, высокатэхналагічная вытворчасць і новыя матэрыялы. У Кітаі маецца пэўны падмурак для развіцця гэтай галіны, але неабходна аб’яднаць рэсурсы і намаганні, каб садзейнічаць ключавым тэхналагічным інавацыям, заявілі ў міністэрстве.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.