Вы тут

Аляксандр Румак прыняў удзел у акцыі «Нашы дзеці»


З такімі словамі Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак звярнуўся да юных выхаванцаў Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Фрунзенскага раёна горада Мінска. Сюды з традыцыйным дабрачынным канцэртам, які праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», прыехалі прадстаўнікі нацыянальна-культурных аб’яднанняў. 


«Маленькімі, мы таксама чакалі такое свята. А сёння, ужо дарослымі, прыходзім, каб перажыць эмоцыі, якія ў нас былі ў дзяцінстве», — падзяліўся Аляксандр Аляксеевіч.

Ну як не пагадзіцца, што свята прыходзіць да ўсіх, калі бачыш, як самавітыя дзядзі і цёці, якія займаюць высокія пасады і ўзначальваюць грамадскія аб’яднанні, побач з малымі водзяць карагоды ля ёлкі і гуляюць з Дзедам Марозам? Дарэчы, у госці да выхаванцаў сацыяльнага цэнтра разам з артыстамі прыйшлі старшыні нацыянальна-культурных аб’яднанняў армян, украінцаў, малдаван, намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Кангрэс азербайджанскіх абшчын» і прадстаўнікі грамадскай арганізацыі «Беларускі фонд міру». 
«Мы ніколі не прапускаем гэту навагоднюю акцыю. Стараемся падарыць дзецям святочны настрой і даем магчымасць патрапіць у творчае падарожжа, бо прадстаўнкі розных нацыянальнасцяў знаёмяць са сваёй культурай, прыходзяць у прыгожых нацыянальных строях, прадстаўляюць свае песні і танцы», — заўважыў старшыня Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў і старшыня Мінскага гарадскога армянскага культурна-асветніцкага таварыства «Айастан» Георгій Егіазаран.

 

Танцавальны калектыў «Эрэбуні» не толькі падрыхтаваў танцавальны нумар, але і развучваў разам з юнымі выхаванцамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра элементы армянскага танца. «Пабываць» у Карэі з яе старажытнымі танцамі і яскравымі касцюмамі атрымалася дзякуючы дзяўчатам з танцавальнага калектыва «Арыранг» грамадскага аб’яднання «Асацыяцыя беларускіх карэйцаў». Гэты калектыў, як, дарэчы, і іншыя ўдзельнікі дабрачыннага канцэрта, вядомы далёка за межамі нашай краіны. Беларускія карэйцы да пандэміі часта ездзілі выступаць у прыбалтыйскія краіны, іх запрашалі ў Славакію, Польшчу, Аўстрыю, Італію. Творчыя падарункі падрыхтавалі ансамбль польскай песні «Івянчанка» і Украінскае культурна-асветніцкае таварыства «Краяны» горада Маладзечна Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў «Ватра». У канцэрце бралі ўдзел не толькі дарослыя артысты. Наогул, у дабрачынных праграмах, якія праводзяць нацыянальна-культурныя аб’яднанні, часта выступаюць юныя таленты. Напрыклад, гэтым разам абшчыну малдаван прадставілі сёстры Юлія і Таццяна Хвашчэўскія.

Ну і якое свята без падарункаў — выхаванцы абзавяліся забаўнымі цмокамі і надзеяй, што сімвал надыходзячага года абавязкова прынясе ім удачу.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Фота аўтра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.