Вы тут

Снапкоў павіншаваў выхаванцаў школы-інтэрната ў Бялынічах


Сёння ў рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» настаўнікаў і дзяцей Бялыніцкай спецшколы-інтэрната віншавалі першы намеснік Прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў і старшыня праўлення Банка развіцця Аляксандр Ягораў. Яны прынялі ўдзел у святочнай праграме, разам з дзецьмі і казачнымі героямі вадзілі карагод вакол ёлкі. А яшчэ выказалі шмат шчырых і добрых слоў у адрас настаўнікаў і выхаванцаў. 


— Там, дзе жывуць дзеці, якія растуць без бацькоў і якія маюць праблемы са здароўем, асабліва хочацца дапамагаць, — адзначыў у сваім віншавальным слове Мікалай Снапкоў. — Прэзідэнт патрабуе, каб быў рост дабрабыту нашых грамадзян і кожны гэта адчуў. Таму па ініцыятыве Банка развіцця і пры падтрымцы ўрада краіны, мы вырашылі, што падарункамі на Новы год не абмяжуемся. І на працягу года будзем дапамагаць умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу школы. Па магчымасці зробім усё, што пажадаеце, каб вы жылі больш камфортна. Нядаўна прачытаў, што каб стаць шчаслівым, трэба быць ўдзячным. Адно без другога немагчыма. Будзьце ўдзячнымі і шчаслівымі! Наш Прэзідэнт робіць усё магчымае, каб вы жылі ў камфортнай, мірнай і ўтульнай краіне.

Па словах першага намесніка Прэм’ер-міністра, рашэнне дапамагчы спецшколе-інтэрнату вельмі важны ў эканамічным плане крок. Бо эканоміка краіны не толькі агульныя лічбы і статыстычныя паказчыкі, гэта яшчэ і неабходнасць урада, выканкамаў усіх узроўняў клапоціцца пра кожнага чалавека, пра кожнае дзіця. 

Пасля вясёлага навагодняга прадстаўлення госці выразілі вялікую падзяку калектыву і дзецям за тое свята, якое яны падарылі. 

— Дзецям заўсёды прыемна, калі да іх прыязджаюць у госці, гэта робіць іх дзяцінства больш радасным, — падкрэсліў старшыня праўлення Банка развіцця Аляксандр Ягораў. — Мы рэалізуем вялікую дабрачынную праграму. Раней мы выдаткоўвалі некалькі мільёнаў у год на дзіцячае медыцынскае абсталяванне. З мінулага года запусцілі праграму з Міністэрствам аховы здароўя па закупцы машын хуткай дапамогі. Штогод дорым па 22 машыны, праграма разлічана на 4 гады. Плюс — у нас вялікія праграмы па падтрымцы спарту. Летась мы ўстанавілі тры спартпляцоўкі ў Магілёўскай вобласці, сёлета ў розных рэгіёнах адкрылі шмат футбольных палёў памерам 40 на 60 метраў. Налета будзем працягваць па ўсіх рэгіёнах адкрываць спартпляцоўкі, дзе дзеці будуць займацца фізкультурай. Колькасць устаноў, якія мы збіраемся падтрымаць, будзе павялічвацца, таму што прыбытак ў эканоміцы расце, і ў банка таксама. І мы лічым важным нейкі працэнт аддаваць на дабрачынныя справы. 

Дзеці Бялыніцкай спецшколы-інтэрната, а іх тут сёння жыве і вучыцца 110 чалавек, атрымалі салодкія падарункі, а ўстанова — праектар для прагляду карысных перадач і грашовы сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Пры падтрымцы Банка развіцця на працягу года тут плануецца абнавіць бытавую тэхніку—пральную, сушыльную і пасудамыечную машыны. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.