Вы тут

Ёлачныя ўпрыгожванні: што важна ведаць?


Ёлачныя цацкі павінны быць не толькі прыгожымі і адпавядаць агульнаму стылю вашага жылля, але і бяспечнымі, якаснымі, даўгавечнымі. Таму не варта іх купляць у сумнеўных месцах, на вуліцы ці ў прыватных асоб. Аддайце перавагу профільным магазінам, дзе вам змогуць прад’явіць санітарна-эпідэміялагічнае пасведчанне і дзе можна будзе вярнуць цацку, калі тая апынецца няякаснай.


Фота: pixabay.com

У апошні час звыклыя шкляныя ёлачныя цацкі паступова выходзяць з моды. У крамах з’яўляюцца таннейшыя і больш зручныя ўпрыгожванні з сінтэтычных палімерных матэрыялаў. Іх выкарыстоўваюць для ўпрыгожвання елак і сувеніраў.

— Выкананыя з няякаснай сыравіны, яны могуць вылучаць у паветра памяшкання стырол, фармальдэгід, метанол, ртуць, свінец і іншыя таксічныя рэчывы, — папярэджвае ўрач-лабарант Мінскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Клімук. — Таксама шкоду можа прычыніць фарба, якой пакрыта прыгожая і яркая цацка. Хімічныя рэчывы, якія ўваходзяць у склад няякаснага каляровага пакрыцця, з’яўляюцца таксічнымі, могуць патрапіць на рукі, а затым у страўнік, выклікаючы атручванне і алергічныя рэакцыі.

Як абраць якасныя навагоднія цацкі?

Пры куплі трэба звярнуць увагу на наяўнасць хімічнага паху. Улічвайце, што на марозе пах можа не адчувацца, затое пры награванні ў памяшканні дэкор часта пачынае пахнуць, таму лепш выбіраць елачныя ўпрыгожванні ў спецыялізаваных аддзелах крам, а не на рынку.

Пакрыццё цацкі павінна быць устойлівым: вазьміце ў руку ўпрыгожванне і трохі патрыце^ калі на руцэ засталася фарба ці бліскаўкі, значыць, тавар няякасны. Калі на цаццы прысутнічаюць разнастайныя стразы, пацеркі і іншыя дробныя дэталі, праверце надзейнасць мацавання дэкору.

На якасных цацках не павінна быць вострых бакоў ці драпаючых задзірын, а мацаванні і заціскі павінны быць трывалымі.

Пажадана выбіраць менш яркія цацкі з натуральных матэрыялаў — тканіны, дрэва, шкла.

Вядома, для дома лепш аддаць перавагу ёлачным цацкам айчынных ці еўрапейскіх вытворцаў. Кітайскія цацкі часцей аказваюцца небяспечнымі, паколькі там менш жорсткія патрабаванні да спажывецкіх тавараў. Пры куплі ёлачных упрыгожванняў звяртайце ўвагу на наяўнасць этыкетак і дакумента, якія сведчаць аб бяспецы цацкі.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.