Вы тут

Больш чым Br370 тыс. накіравана са спецфонду Прэзідэнта на падтрымку таленавітай моладзі


Больш як Br370 тыс. накіравана са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі на выплату заахвочванняў і прадастаўленне гранта. Адпаведнае рашэнне савета спецфонду зацверджана распараджэннем, якое падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота БелТА

Выдзеленыя фінансавыя сродкі накіраваны на выплату 40 заахвочванняў (35 спецыяльных прэмій і 5 гранд-прэмій 9 творчым калектывам і 31 прадстаўніку таленавітай моладзі) і прадастаўленне гранта на арганізацыю і правядзенне дзіцяча-юнацкага культурна-асветнага праекта «Мы — музычная будучыня краіны».

Заахвочваннямі фонду адзначаны пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў і фестываляў.

Грант выдзелены дзяржаўнай установе «Мінскканцэрт» на рэалізацыю сумеснага творчага праекта Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь імя М. Я. Фінберга з навучэнцамі дзіцячых школ мастацтваў горада Мінска і рэгіёнаў, лаўрэатамі і стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта.

Распараджэнне з’яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да стварэння ўмоў для пошуку, развіцця і навучання таленавітай моладзі, стымулявання яе творчай актыўнасці, прафесійнага росту і станаўлення.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.