Вы тут

Сустракаем 2024-ы з Белтэлерадыёкампаніяй


Казка, святочны настрой ужо адчуваецца ўсюды, і, пакуль беларусы рыхтуюцца да Новага года, тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі назапашваюць яркія эмоцыі і фарбы, каб дзяліцца імі з гледачамі ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня.


Ужо зараз у тэлеэфіры можна заўважыць навагоднія лагатыпы, яркае аздабленне, якія нагадваюць пра надыход свята. Тэлестудыі ўпрыгожваюць зялёныя прыгажуні. Напярэдадні свята і ў навагоднюю ноч ствараць настрой на тэлеканале «Беларусь 1» будуць тэматычныя выпускі праграм і шэраг рамантычных меладрам, сярод якіх «Тры жаданні», «Сястрычкі», сямейныя камедыі «Самы Новы год!» і «Прывітанне, Дзед Мароз!»

У 17.50 гледачоў чакае «Алімпійская ёлка» — спартыўна-забаўляльнае шоу для ўсёй сям’і ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, падчас якога гледачы разам з гасцямі свята змогуць не проста пагрузіцца ў атмасферу навагодняй казкі, але і стаць яе ўдзельнікамі. А вось інфармацыйныя вынікі апошняга тыдня 2023 года падвядзём разам з праектам «Галоўны эфір» у 21.00. Увесь год вядучыя і карэспандэнты штотыднёвай выніковай праграмы Агенцтва тэленавін адлюстроўвалі самыя гучныя і рэзанансныя падзеі, аналізавалі, што адбываецца ў палітычным, эканамічным і грамадскім жыцці краіны і за мяжой. І ў апошні дзень адыходзячага года Павел Лазовік, Вікторыя Сянкевіч, Сяргей Гусачэнка, Вольга Макей, Паліна Шуба і Максім Угляніца ў кампаніі вядомых спартсменаў, блогераў і гасцей успомняць, якім ён быў і застанецца ў гісторыі.

Пасля ў 22.00 на «першай кнопцы» пачнецца паказ святочнага канцэрта «Новы год на Беларусь 1», у якім прымуць удзел фіналісты першага і другога сезонаў шоу «Фактор. by», а таксама заслужаныя артысты нашай краіны. 

У 23.50 у эфіры ўсіх тэле- і радыёканалаў медыяхолдынгу прагучыць Навагодні зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі да беларускага народа. Адразу пасля ўрачыстага бою курантаў першыя гадзіны новага 2024 года стануць вясёлымі пад акорды навагодняга агеньчыка ад тэлеканала «Беларусь 1».

З гумарам і навагоднім каларытам праводзіць 2023 год будзе каманда тэлеканала «Беларусь 2». Раніцай 31 снежня ў эфіры сямейнага тэлеканала выйдуць святочныя выпускі праграм «Уключайся!», «Тэлебарометр», «Я з вёскі», «Смачна есці» і «Гэта мая сям’я». На сацыякультурным сустрэнуць свята таксама з вясёлай музыкай, танцамі і нацыянальным каларытам. Днём эфір упрыгожаць тэматычныя выпускі праектаў «Наперад у мінулае», «Нацыянальны хіт-парад» і канцэртныя праграмы Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі і ансамбля народнай музыкі «Бяседа». Рэцэпты прыгатавання традыцыйных беларускіх страў для навагодняга стала падкажа праграма «Беларуская кухня». Не абыдзецца і без кінакласікі — пакажуць «Карнавальную ноч», «Чарадзеяў», «Звычайны цуд» і шмат іншых любімых кінагісторый. Кульмінацыяй святочнага эфіру на «Беларусь 3» стане канцэрт у дзвюх частках «Спявай, Беларусь!» у фармаце фолк-караоке. А ў навагоднюю ноч 1 студзеня чараўніцтва добрай казкі падарыць тэлеверсія балета «Шчаўкунок» Вялікага тэатра Беларусі.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.