Вы тут

Лукашэнка ў Мінску сёння наведвае «Першы нацыянальны гандлёвы дом»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Мінску наведвае гандлёвы цэнтр «Першы нацыянальны гандлёвы дом», паведамляе БелТА.


Гандлёвы цэнтр такога фармату, у якім прадстаўлена прадукцыя айчынных вытворцаў з кожнага рэгіёну краіны, адкрываецца ўпершыню. Гандлёвая прастора прадстаўлена фірмовымі магазінамі і аб’ектамі грамадскага харчавання вядучых беларускіх вытворцаў. Плануецца, што наведванне гандлёвага цэнтра будзе ўключана ў турыстычныя маршруты па Мінску, каб госці сталіцы змаглі азнаёміцца з прадукцыяй айчынных вытворцаў і набыць яе ў адным месцы.

Нагадаем, у ліпені 2022 года падчас наведвання гандлёвага цэнтра «Сталіца» Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць беларускі гандлёвы цэнтр на месцы даўгабуда на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Кірыла Тураўскага ў Мінску. Раней гэты аб’ект называўся «Магніт Мінска». Яго пачалі будаваць яшчэ ў 2009 годзе, але на момант сярэдзіны 2022 года работы так і не былі завершаны. Кіраўнік дзяржавы тады даручыў аператыўна пачаць працаваць на месцы даўгабуда.

«Беларускае, беларускае і беларускае. Нас ніхто не папракне з іншаземцаў. Пайшлі — ідзіце. Мы будзем прадаваць сваё, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка аб галоўным сэнсавым напаўненні пры стварэнні гандлёвага цэнтра. — Трэба выбудоўваць палітыку так, каб прыярытэт быў беларускаму».

Акрамя прысутнасці вядучых беларускіх брэндаў перавагай гандлёвага дома з’яўляецца наяўнасць у ім шматфункцыянальнага цэнтра для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, які ўключае службу «адно акно» і разлікова-даведачны цэнтр адміністрацыі Першамайскага раёна горада Мінска, філіял РУП «Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», аддзел па грамадзянстве і міграцыі галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама.

Плошча гандлёвых памяшканняў тут складае больш як 21 тыс. кв. м, колькасць аб’ектаў гандлю, бытавых паслуг і грамадскага харчавання — 133.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.