Вы тут

Як забяспечваецца бяспека краіны. Прэзідэнт заслухаў даклады сілавых структур


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклады кіраўнікоў сілавых структур. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Аб некаторых падрабязнасцях свайго даклада кіраўнік ведамства расказаў журналістам. «У кіраўніка дзяржавы адбылося слуханне КДБ па пытаннях бягучай дзейнасці. У аснову пакладзена абстаноўка, якая складваецца напярэдадні навагодніх і калядных свят. Падрабязна даложана аб сітуацыі, якая складваецца на знешнім контуры, унутры нашай краіны, задуме дзеянняў органаў дзяржаўнай бяспекі на святочныя дні. Мы канстатуем у цэлым, што абстаноўка застаецца кантралюемай. Мы працуем ва ўзмоцненым рэжыме сумесна з нашымі калегамі з МУС, Дзяржпагранкамітэта, Міністэрства абароны», — сказаў Іван Тэртэль.

Асобна ён акцэнтаваў увагу бацькоў падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Менавіта гэтая катэгорыя непаўналетніх у такі перыяд, як правіла, знаходзіцца ў зоне павышанай рызыкі з пункта гледжання пытанняў бяспекі.

«Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача ўзмоцненага кантролю за аператыўнай абстаноўкай, недапушчэння надзвычайных здарэнняў, планавай сумеснай работы з Міністэрствам абароны, Дзяржпагранкамітэтам, што датычыцца аховы дзяржаўнай граніцы, падтрымання высокай пільнасці ў пытаннях аховы грамадскага парадку, абароны інтарэсаў грамадзян гэтымі днямі. КДБ поўнасцю гатовы да гэтых спраў, да выканання гэтай задачы як у рэгіёнах нашай краіны, так і ў сталіцы нашай дзяржавы», — заявіў старшыня КДБ.

Аператыўная абстаноўка ў Беларусі знаходзіцца поўнасцю пад кантролем, а парадак і бяспека ў навагоднія святы будуць забяспечаны ў поўным аб’ёме, заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. У святочныя дні міліцыя перайшла на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Іван Кубракоў далажыў Прэзідэнту аб аператыўнай абстаноўцы ў краіне, кіраўнік дзяржавы паставіў перад праваахоўнікамі шэраг задач.

«Некаторыя напрамкі службовай дзейнасці Прэзідэнтам былі ўзяты на кантроль. У першую чаргу была пастаўлена задача гарантаваць бяспеку нашых грамадзян, — расказаў міністр. — Аператыўная абстаноўка знаходзіцца поўнасцю пад кантролем. У апошнія тры дні перад Новым годам мы адзначаем павелічэнне прытоку грамадзян з іншых дзяржаў. У лідарах — Расія, Літва, Латвія, Польшча і Германія».

Паводле слоў Івана Кубракова, ва ўсіх рэгіёнах краіны створаны аператыўна-сітуацыйныя штабы, у склад якіх увайшлі не толькі праваахоўнікі, але і ратавальнікі, медыкі, аварыйныя службы.

У навагоднюю ноч гулянні ў Беларусі пройдуць больш чым у паўтары тысячы месцаў. Ахова грамадскага парадку будзе забяспечана ў поўным аб’ёме, падкрэсліў міністр.

«Асабісты састаў нясе службу не толькі ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў, але і ў прыграніччы, ва ўсіх населеных пунктах», — звярнуў увагу кіраўнік ведамства.

Вадзім Сіняўскі расказаў журналістам: «Было даложана аб тым, што МНС пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы, — падзяліўся падрабязнасцямі даклада кіраўніку дзяржавы Вадзім Сіняўскі. — Мы ўзмацнілі свае нарады і дзяжурныя змены для выканання задач па прызначэнні. Увайшлі ва ўзаемадзеянне з органамі ўнутраных спраў у пытаннях правядзення рознага кшталту масавых мерапрыемстваў і па месцах іх дыслакацыі, правялі неабходныя разлікі».

«Я Прэзідэнту далажыў, што МНС гатова да выканання задач у поўным аб’ёме. У выпадку ўзнікнення няштатных сітуацый мы заўсёды будзем там, дзе нас чакаюць», — падкрэсліў міністр.

Аб тым як складваецца абстаноўка вакол нашай краіны і якія мерапрыемствы запланаваныя і праводзяцца Узброенымі сіламі для забеспяэчння бяспекі ў святочныя дні, Галоўнакамандуючаму далажыў міністр абароны Віктар Хрэнін. Некаторыя моманты са свайго дакладу ён расказаў і журналістам. «Галоўнакамандуючы даручыў узмацніць пільнасць для таго, каб нашы грамадзяне маглі спакойна адзначаць навагоднія святы. Калі коратка, то хачу адзначыць, што ўзровень ваеннай прысутнасці, Злучаных Штатаў Амерыкі, краін НАТА ва Усходняй Еўропе, а таксама ў сумежных з Рэспублікай Беларусь краінах Польшчы і краінах Балтыі застаецца на высокім узроўні. Намі спланаваны комплекс мерапрыемстваў па павышэнні пільнасці, а менавіта: ахова дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы спланавана найбольш падрыхтаванымі разлікамі ва ўзмоцненым складзе, таксама вядзенне разведкі арганізавана ўзмоцненым складам і найбольш падрыхтаванымі разлікамі для гэтага мы задзейнічалі ўсе сучасныя сродкі, якія паступілі на ўзбраенне нашых Узброеных сіл, такія як, «ВАЛАР», «Раса-РБ», «Усход», самалёты СУ-30СМ, верталёты МІ-35М, а таксама зенітна-ракетны комплекс С-400 «Трыумф». Акрамя таго, каб пазбегнуць правакацый на паўднёвай граніцы ў раёны выканання задач выведзены лепшыя падраздзяленні 38-й дэсантна-штурмавой брыгады, 103-й дэсантна-паветранай брыгады для выканання задач і прыкрыцця ва ўзаемадзеянні з Дзяржаўным пагранічным камітэтам нашых паўднёвых рубяжоў. Таксама ў пунктах пастаяннай дыслакацыі назначаны і знаходзяцца дзяжурныя падраздзяленні са скарочанымі тэрмінамі гатоўнасці для нарошчвання сіл у выпадку ўзнікнення раптоўна-ўзнікальных задач. У цэлым лічу, што той комплекс мерапрыемстваў, які намі спланаваны ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам унутраных спраў, Дзяржаўным пагранічным камітэтам і Камітэтам Дзяржаўнай бяспекі дасць магчымасць забяспечыць спакойныя выхадныя і святочныя дні для нашых грамадзян», — расказаў журналістам Віктар Хрэнін.

«На падставе распараджэння Прэзідэнта ўдакладнены задачы злучэнням і воінскім часцям органаў пагранічнай службы. Падраздзяленні граніцы і пагранічнага кантролю выконваюць задачы ва ўзмоцненым рэжыме», — расказаў Канстанцін Моластаў. Старшыня Дзяржпагранкамітэта таксама адзначыў, што ў пастаяннай гатоўнасці да выканання задач пры змяненні абстаноўкі знаходзяцца і аператыўна-тактычныя рэзервы.

Паводле слоў Канстанціна Моластава, абстаноўка на беларускіх межах рэзкіх змяненняў не зведала, разам з тым захоўваецца пэўная напружанасць на ўкраінскім напрамку. Застаюцца чэргі грузавых транспартных сродкаў у аўтадарожных пунктах пропуску.

Прэзідэнт таксама папрасіў кіраўнікоў сілавых структур павіншаваць ад яго імя асабісты склад міністэрстваў і ведамстваў з надыходзячым Новым годам. І асабліва тых хлопцаў, якім трэба будзе несці службу ў святочную навагоднюю ноч.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.