Вы тут

Кіраўнік Мінэканомікі расказаў аб ключавых задачах на новай пасадзе


Юрый Чабатар, прызначаны рашэннем Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі міністрам эканомікі, расказаў журналістам аб ключавых задачах на новай пасадзе, перадае БелТА.


Кіраўнік дзяржавы, прымаючы кадравыя рашэнні, яшчэ раз абазначыў важную ролю Міністэрства эканомікі ва ўрадзе пры вырашэнні задачы па забеспячэнню ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Тым больш актуальная гэта задача ў 2024 годзе, у перыяд электаральнай кампаніі, падкрэсліў Юрый Чабатар. «Міністэрства эканомікі павінна гучаць, выходзіць з ініцыятывамі, чым мы разам з калектывам і зоймемся», — сказаў ён.

Што датычыцца цяперашняга стану спраў у эканоміцы краіны, то, на думку міністра, яна адаптуецца да сучасных выклікаў і цяжкасцей. Адбываецца гэта ў тым ліку дзякуючы рашэнням, якія прымаюцца кіраўніком дзяржавы, урадам, ініцыятывам Мінэканомікі.

Паводле слоў Юрыя Чабатара, з пазітыўнымі вынікамі ў частцы тэмпаў росту ВУП завяршыўся 2023 год, ёсць перспектывы для выхаду на абазначаныя паказчыкі ў 103,8 працэнта тэмпу росту ВУП у 2024 годзе.

Адной з ключавых задач міністр назваў развіццё інвестыцыйнага цыкла. Паводле яго даных, у другой палове 2023 года кожны месяц назіраўся тэмп росту інвестыцый на ўзроўні больш як 120 працэнтаў. «Закупка абсталявання і інвесціраванне ў абсталяванне дасягае 140-150 працэнтаў. Гэта значыць прадпрыемствы, наш рэальны сектар сапраўды абнаўляюцца. А гэта — новыя вытворчасці, новыя рабочыя месцы, адпаведна экспарт і развіццё тэхналогій», — адзначыў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.