Вы тут

Кітай лідзіруе ў Азіі па маштабах лічбавай эканомікі


Кітай значна апярэджвае іншыя краіны па маштабах лічбавай эканомікі, аб’ём якой у 2022 годзе склаў 7,47 трыльёна долараў. Гэта адзначаецца ў дакладзе аб лічбавай эканоміцы Азіі, апублікаваным Бааоскім азіяцкім форумам (БАФ), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Згодна з дакументам, Японія з 2,37 трыльёна долараў заняла па гэтым паказчыку другое месца ў рэгіёне. Трэці радок застаўся за Рэспублікай Карэя з яе 952,3 млрд. долараў. Аб’ём лічбавай эканомікі ў такіх краінах, як Індыя, Саудаўская Аравія, Сінгапур, Інданэзія, Ізраіль і Малайзія перавысіў адзнаку ў 100 мільярдаў долараў.

«Кітай з’яўляецца адной з краін свету, чыя лічбавая эканоміка мае найбольш спрыяльнае асяроддзе для развіцця, наймацнейшыя тэмпы росту і самыя шырокія магчымасці прымянення», — адзначыў генеральны сакратар БАФ Лі Баадун. Паводле яго слоў, на Цэнтральнай нарадзе па эканамічнай рабоце, было падкрэслена, што трэба прыкладаць больш намаганняў для прасоўвання індустрыялізацыі новага тыпу і развіцця лічбавай эканомікі.

«Можна меркаваць, што лічбавая эканоміка прадоўжыць служыць важнай рухаючай сілай эканамічнага росту Кітая», — рэзюмаваў Лі Баадун.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.