Вы тут

Беларусь і Расія рыхтуюць новыя саюзныя праграмы ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі


Беларусь і Расія рыхтуюць новыя саюзныя праграмы ў сферы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Пра гэта паведаміла БелТА начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугоўская.


«Ужо падрыхтаваны праекты дзвюх саюзных праграм. Адна з іх датычыцца развіцця інфраструктуры па абыходжанню з радыеактыўнымі адходамі. Яна звязана са збудаваннем у нашай краіне пункта пахавання радыеактыўных адходаў, але будзе ахопліваць больш шырокае кола пытанняў, напрыклад, звязаных з развіццём кадравага патэнцыялу, распрацоўкай нарматыўных дакументаў, правядзеннем даследчых работ», — сказала Вольга Лугоўская.

Другая праграма з умоўнай назвай «Дэтэктары і крышталі» звязана з сістэмай радыяцыйнага кантролю: спектрометры, радыёметры, дазіметры, аналізатары радыяцыйнага становішча і іншыя прыборы. «Для гэтага прыборнага парку патрабуецца перыядычнае абнаўленне і рамонт абсталявання, каб сістэма ў цэлым працягвала выконваць свае функцыі. Пытанні, якія тычацца кампанентнай базы для вытворчасці гэтых прыбораў, вельмі актуальныя ва ўмовах санкцый. У 1990-2000-я гэтаму не надавалася дастатковай увагі ні ў нас, ні ў Расійскай Федэрацыі, а зараз стаіць пытанне адраджэння галіны», — адзначыла начальнік Дзяржатамнагляду.

Паралельна працягваецца работа па чарнобыльскай тэматыцы. «З намі ўзаемадзейнічае МНС Расіі. Праект праграмы сумеснай дзейнасці ў рамках Саюзнай дзяржавы ў высокай ступені гатоўнасці. Спадзяемся, саюзная праграма будзе запушчана з 2025 года. Акрамя таго, інтэнсіўна распрацоўваецца саюзная праграма ў галіне аварыйнай гатоўнасці і рэагавання па лініі МНС Беларусі і Расіі», - звярнула ўвагу Вольга Лугоўская.

У перспектыве з улікам эксплуатацыі БелАЭС ёсць прапановы па праграме, якая будзе датычыцца рэгулявання бяспекі выкарыстання аб’ектаў атамнай энергіі. «Разам з Растэхнаглядам мы будзем гэтую праграму распрацоўваць», — удакладніла начальнік Дзяржатамнагляду.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.