Вы тут

Падрабязнасці ДТЗ у Гомелі, у якім загінуў 15-гадовы хлопец


Як адзначае служба інфармацыі пракуратуры Гомельскай вобласці, першым намеснікам пракурора рэгіёна санкцыянавана ўзяцце пад варту 39-гадовага жыхара Гомеля. Мужчыне інкрымінавана парушэнне ў стане ап’янення правілаў дарожнага руху, якое выклікала па неасцярожнасці смерць чалавека.


Паводле матэрыялаў справы нецвярозы абвінавачаны 1 студзеня 2024 года, каля 2 гадзін ночы, за рулём аўтамабіля Mitsubishi Galant пры набліжэнні да пазначанага нерэгуляванага пешаходнага пераходу па вуліцы Яфрэмава не ўлічыў, што на правай суседняй паласе ў спадарожным напрамку перад пешаходным пераходам запаволіў рух і спыніўся аўтамабіль BMW. Абвінавачаны не прыняўшы мер да зніжэння хуткасці і ўчыніў наезд на дваіх пешаходаў. У выніку ДТЗ адзін з пешаходаў — 15-гадовы хлопец загінуў на месцы здарэння. Яго сябра з цялеснымі пашкоджаннямі даставілі ў бальніцу.

Між тым пасля здарэння кіроўца Mitsubishi спрабаваў уцячы. Дзякуючы зладжаным дзеянням кіроўцы BMW, які стаў яго пераследваць, супрацоўнікі ДАІ затрымалі парушальніка. Па выніках агляду ў абвінавачанага выяўлена 2,82 праміле алкаголю.

Як адзначаецца, устаноўлена, што гамяльчанін ужыў спіртныя напіткі непасрэдна перад ДТЗ. Пасля сямейнай сваркі мужчына сёлаў за руль і паехаў дадому. Разам з ім у салоне машыне знаходзіліся нецвярозая жонка і двое непаўналетніх дзяцей. Раней жыхар Гомеля неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне правілаў дарожнага руху.

Дзеянні абвінавачанага цяпер кваліфікаваны па частцы 4, артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Крымінальная справа знаходзіцца ў вытворчасці ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

У сваю чаргу пракуратурай Гомельскай вобласці санкцыянавана ўзяцце гамяльчаніна пад варту з улікам грамадскай небяспекі ўчыненага, цяжкасці наступстваў, а таксама зыходзячы з асобы абвінавачанага.

Па даручэнні пракуратуры Гомельскай вобласці зацікаўленыя органы ў тым ліку праводзяць сацыяльнае расследаванне ў адносінах да сям’і абвінавачанага. Вядома, што яго жонка нідзе не працуе. У бліжэйшы час вынікі сацыяльнага расследавання будуць разгледжаны на каардынацыйнай нарадзе адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля. Так, будзе вырашана пытанне аб прызнанні дзяцей тымі, хто знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.