Вы тут

5 спосабаў не траўміравацца ў галалёд


Зіма — гэта не толькі мароз і сонца, іскрысты снег і навагодні настрой. Штогод сотні людзей атрымліваюць разнастайныя галалёдныя траўмы. Як не стаць ахвярай лёду на гарадскіх вуліцах?

Пра тое, як паводзіць сябе ў галалёд, расказала ўрач-гігіеніст (загадчык аддзялення) гігіены працы аддзела гігіены Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алена Смірнова.


Фота з адкрытых крыніц

Галалёд і галалёдзіца: розніца ёсць?

— Галалёд — пласт шчыльнага лёду, які ўтвараецца на паверхні зямлі, тратуарах, праезнай частцы вуліцы ад замярзання вады пры выпадзенні ападкаў на ахалоджаную зямлю, — растлумачыла ўрач-гігіеніст. — Галалёду звычайна спадарожнічаюць блізкая да 0 ° С тэмпература паветра, вецер і высокая вільготнасць. Для яго характэрныя тоўсты пласт лёду (у некалькі сантыметраў) і абледзяненне вялікіх участкаў.

Галалёдзіца — лёд або абледзянелы снег на паверхні зямлі, які фарміруе слізкую паверхню. Утвараецца пасля адлігі, дажджу, кропель густога туману пры пахаладанні. Да галалёдзіцы можна аднесці таксама ўшчыльненне і абледзяненне снегу з-за руху аўтамабіляў на дарозе.

І галалёд, і галалёдзіца ператвараюць гарады ў вялікія каткі, што прыводзіць да падзення і траўм.

Высокія абцасы няхай пачакаюць

— Лепшая прафілактыка траўм — гэта асцярожнасць і абачлівасць, — падкрэсліла Алена Смірнова. — Калі ёсць магчымасць, устрымайцеся ад выхаду на вуліцу ў галалёд. Калі ж такой магчымасці няма, выконвайце наступныя нескладаныя правілы.

  • Абутак павінен быць няслізкім, устойлівым, лепш з гумовай або рыфленай падэшвай. Жанчынам трэба адмовіцца ад высокіх абцасаў.
  • Перасоўвацца неабходна асцярожна, не спяшацца і не паднімаць ногі занадта высока.
  • Па слізкай паверхні ідзіце, крыху прагнуўшыся наперад і сагнуўшы ногі ў каленях. Рабіце невялікія, слізгаючыя крокі, наступайце на ўсю падэшву, рукі трымайце свабоднымі.
  • Калі ўсё ж такі страцілі раўнавагу, трэба паспрабаваць узмахамі рук вярнуць яе. Вызваліце рукі (адкіньце сумку, пакет), сагніце ногі ў каленях і як бы прысядзьце — так можна зменшыць вышыню падзення. Адначасова паспрабуйце максімальна згрупіравацца, сабрацца ў «камячок» (локці прыціснуць да цела, уцягнуць галаву, ногі злёгку сагнуць, напружыць цягліцы) і прызямліцца на бок, каб пазбегнуць пераломаў рук і ног, хрыбетніка і касцей таза.
  • Пры падзенні з абледзянелай лесвіцы твар і галаву прыкрыйце рукамі. Не спрабуйце тармазіць, раскідваючы канечнасці, — так шанцы атрымаць пералом толькі ўзрастуць.

Калі пасля падзення ў вас з’явіліся галаўны боль, млоснасць, галавакружэнне, боль у суставах, узніклі ацёкі — тэрмінова звярніцеся па медыцынскую дапамогу.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.