Вы тут

Рэчыцкая выратавальная станцыя ўпершыню дапамагла ласіхе


Днямі на сайтах СМІ і ў сацсетках можна было пабачыць выпадкова знятыя відавочцамі кадры выратавання ў рэчыцкім раёне ласіхі, якую сабакі загналі на раку. Дзікую жывёлу, якая правалілася пад лёд і танула, выцягнулі з вады супрацоўнікі ратавальнай станцыі і МНС. «Звязда» адшукала тых, хто ў ледзяной вадзе ратаваў жыццё лясной госці. 


— Гэта першы падобны вопыт у нашай службе, — дзеліцца начальнік Рэчыцкай выратавальнай станцыі Таварыства выратавання на водах Алег Мадрахімаў.

Менавіта ён разам з супрацоўнікам станцыі Іванам Чапуковым аператыўна выехалі па паведамленні аб тым, што на рацэ Ведрыч дзікая жывёла правалілася пад лёд.

— Раку ведаем гэтую добра. Спачатку планавалі загнаць або выцягнуць жывёлу на мелкаводдзе. Гэта каля двухсот метраў. Але ласіха зусім знямогла. Прыйшлося дзейнічаць не па плане, імправізаваць, — дадае Алег Мадрахімаў.

Ратавальнікі таварыства выратавання на водах гэтую сітуацыю адпрацавалі зладжана разам з супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Давялося пілаваць лёд, а у гэты час трымаць ласіху чалкай ці страховачнай вяроўкай за шыю. Зусім саслабелая жывёліна ў любы момант магла пайсці пад ваду, а глыбіня на гэтым участку ракі не менш за два з паловай метры. Знясіленую ласіху поцягам выцягнулі на бераг. Пасля шчаслівага выратавання дапамогу жывеле неадкладна аказалі ветэрынары. Ласіха вярнулася ў лес.

— Дарэчы, пра тое, што патрэбна дапамога жывёле першай паведаміла старшыня Азяршчынскага сельсавета. Тут жа сталі паступаць званкі ад неабыякавых людзей — відавочцаў здарэння. Вельмі важна, што ніхто з іх не стаў дзейнічаць самастойна, выходзіць на лёд, а дачакаліся нашага прыезду і брыгады раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Рака зараз вельмі моцна разлілася, да месца, дзе знаходзілася жывёла не было бяспечных падыходаў, — звярнуў увагу начальнік Рэчыцкай выратавальнай станцыі.

Алег Мадрахімаў падзяліўся, што ўрэзалася ў памяць, як жывёла спакойна адрэагавала на імкненне людзей прыйсці ёй на дапамогу. Пакуль ратавальнікі пілавалі лёд, каб выцягнуць ласіху, яна спакойна клала галаву на беражок лёду і чакала збавення. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Рэчыцкай выратавальнай станцыі Таварыства выратавання на водах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.