Вы тут

Сямейны капітал у Беларусі сёлета павялічыўся на больш як Br1,5 тыс.


У Беларусі сёлета сямейны капітал павялічыўся на больш як Br1, 5 тыс. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» распавяла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, паведамляе БелТА.


«Грошы, якія ляжаць на рахунках шматдзетных сем’яў, капіталізуюцца. З 2015 года ў нас 134 тыс. дэпазітных рахункаў на 134 тыс. шматдзетных сем’яў. Сумарна гэты аб’ём ацэньваецца на сённяшні дзень у памеры Br4 млрд — гэта тое, што было накіравана непасрэдна ў рамках сямейнага капіталу», — сказала Ірына Касцевіч. Яна дадала, што каля 30% сродкаў сямейнага капіталу выкарыстана ў якасці датэрміновага. Асноўная доля сыходзіць на будаўніцтва жылля.

З 1 студзеня 2024 года сямейны капітал праіндэксаваны. Ён павялічыўся на больш як Br1,5 тыс. і складае Br31, 480 тыс.

«Хачу сказаць, што 2024-ы — гэта юбілейны год для сямейнага капіталу, яму 10 гадоў. У бюджэце прадугледжана Br380 млн. Грошы ў бюджэце ёсць, і мы будзем вельмі рады іх прызначаць, таму Сардэчна запрашаем за сямейным капіталам у дзяржаўныя органы», — адзначыла Ірына Касцевіч.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.