Вы тут

Медыкі б’юць трывогу з-за колькасці траўмаваных дзяцей пры катанні на цюбінгах


У мінулую нядзелю ў Лагойску школьнік атрымаў цяжкія траўмы галавы пры катанні на цюбінгу, паведамляе Следчы камітэт.

Па дадзеных следства, днём 14 студзеня 8-гадовы хлопчык разам з 11-гадовым стрыечным братам каталіся на цюбінгах з горкі. Пасля абеду, калі непаўналетнія вярталіся дадому, малодшы прапанаваў працягнуць забаву ў лесе. Пры спуску з небяспечнай гары цюбінг выскачыў з-пад дзіцяці, у выніку чаго хлопчык упаў на зямлю і пакаціўся ўніз. Ад удару ён страціў прытомнасць. Брыгада хуткай дапамогі, якая прыбыла, шпіталізавала дзіця з цяжкімі чэрапна-мазгавымі траўмамі.

Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя б’юць трывогу з-за колькасці атрыманых траўм пры катанні на цюбінгу.

Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, з пачатку зімы ўжо звыш 200 дзяцей звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя з-за траўм, атрыманых у выніку катання з горак на цюбінгах, лядзянках, санках. Так, у РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі з пачатку зімы звярнуліся 48 дзяцей з траўмамі, а ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі 17 дзяцей — усе з цяжкімі траўмамі пасля, здавалася б, вясёлай зімовай забавы.

Высокая хуткасць і некіравальнасць цюбінга, немагчымасць своечасова затармазіць пры спуску ў большасці выпадкаў прыводзіць да сур’ёзных траўмаў, а часам і да гібелі людзей.

Медыкі просяць дарослых звярнуць увагу на наступныя акалічнасці.

  • Неабходна навучыць дзяцей правілам паводзін, якія дазваляюць пазбегнуць небяспекі атрымання траўмаў.
  • Пры куплі інвентара трэба абавязкова пацікавіцца ў прадаўцоў-кансультантаў аб правілах карыстання таго ці іншага сродку перамяшчэння, якія сродкі абароны рэгламентаваны пры іх выкарыстанні, высветліць іх якасць, падабраць прыдатны для дзіцяці памер прылады.
  • Выйдзіце з дзецьмі на зімовую прагулку і вызначыце месца для катання.
  • Катацца на цюбінгах можна на спецыяльна абсталяваных трасах, роўных, з выдзеленымі палосамі, з плоскім з’ездам, ухілам не больш за 20-30 градусаў, дзе ўсе катаюцца строга па чарзе.
  • Месца для спуску на санках або цюбінгах абавязкова павінна быць удалечыні ад праезнай часткі дарог, дрэў, слупоў ці іншых перашкод, з ухілам не больш за 20 градусаў і дастатковым месцам для тармажэння.
  • Перш чым пачаць спуск па непадрыхтаванай трасе агледзьце яе на прадмет наяўнасці ям і грудоў — гэтыя перашкоды могуць стаць своеасаблівым трамплінам.
  • Азнаёмце дзіця з правіламі кіравання і бяспекі — нагадайце, што пры спуску ўсе прылады развіваюць вялікую хуткасць, пры гэтым у цюбінга адсутнічаюць тармазы і ім немагчыма кіраваць.
  • Ватрушка павінна быць у меру напампаваная, у ёй можа сядзець толькі адзін чалавек, трымаючыся за ручкі.
  • Пры катанні небяспечныя трампліны, счэпкі санак і ватрушак, прывязка да аўто, снегахода.
  • Раскажыце, чым небяспечна сутыкненне з дрэвам, пры катанні спінай або стоячы на счэпленых цюбінгах або санках, пры спуску некалькіх чалавек у адным «бубліку».
  • Калі горка выклікае ў вас асцярогі, спачатку пракаціцеся з яе без дзіцяці, выпрабуйце спуск.
  • Нагадайце дзіцяці, што ў крытычнай сітуацыі лепш перавярнуцца ці заваліцца на бок, чым сутыкнуцца з дрэвам ці іншымі санкамі.

І самае асноўнае правіла: не пакідайце дзяцей адных, без нагляду!

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.