Вы тут

Петрышэнка: Усё зроблена для зручнасці абітурыентаў


У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце прайшла сустрэча намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Ігара Петрышэнкі з калектывам работнікаў і студэнтаў ВНУ, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Віцэ-прэм’ер адзначыў, што падобныя сустрэчы становяцца добрай традыцыяй. Як ён дадаў, ВНУ створаны для таго, каб выконваліся асноўныя параметры менавіта ў якасці адукацыйнага, выхаваўчага і ўсіх іншых працэсаў з пункту гледжання фарміравання магутных не толькі спецыялістаў, але і патрыётаў нашай краіны.

Сустрэча прайшла ў форме дыялогу. Студэнтаў цікавілі пытанні кошту навучання, умоў пражывання ў інтэрнатах, харчавання. Гаворачы аб аплаце за навучанне, Ігар Петрышэнка звярнуў увагу: «У Беларусі дзесьці 50%, дзесьці 70% аплачвае студэнт, усё астатняе бярэ на сябе дзяржава. Кошт платнай адукацыі толькі нязначна расце суразмерна росту заробкаў прафесарска-выкладчыцкага складу, а таксама для ўдасканалення матэрыяльнай базы ВНУ».

Што тычыцца змены правілаў паступлення ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, то намеснік прэм’ер-міністра падкрэсліў, што ўсё зроблена для зручнасці тых, хто паступае. «Новыя правілы паступлення ў ВНУ і ССНУ замацавалі, каб залішне не напружваць хлопцаў, якія завяршаюць вучобу ў школе і будуць паступаць. Былі дыскусіі, што трэба, што не. Мы прынялі цэнтралізаваны экзамен і іншыя новаўвядзенні, гэта зацверджана і не патрабуе карэкціроўкі», — адзначыў ён.

У цэлым Ігар Петрышэнка запэўніў, што ўсе аспекты дэталёва разглядаюцца ў рамках Савета рэктараў. «Выпрацоўваюцца адпаведныя рашэнні, каб нам ісці плаўна і не бударажыць студэнцкае асяроддзе, асабліва бацькоў, якія перажываюць за паступленне сваіх дзяцей у будучую ўступную кампанію», — дадаў ён.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.