Вы тут

Алейнік адправіўся з візітам ва Уганду на саміт Руху недалучэння


Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам 18-20 студзеня прыме ўдзел у XIX саміце Руху недалучэння ва Угандзе, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Сяргей Алейнік выступіць на пленарным пасяджэнні форуму Руху недалучэння ў нацыянальнай якасці і ад імя групы еўрапейскіх краін. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства таксама прыме ўдзел у пасяджэнні Групы сяброў у абарону Статута ААН.

Дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні серыі двухбаковых сустрэч міністра замежных спраў Беларусі з калегамі з краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Галоўнай мэтай саміту арганізатары называюць аб’яднанне лідараў усяго свету для вырашэння надзённых глабальных праблем і развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі-удзельніцамі. Чакаецца, што на форум прыбудуць прадстаўнікі каля 120 дзяржаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.