Вы тут

У Беларусі вызначаць добрасумленных ацэншчыкаў


У Беларусі вызначаць добрасумленных ацэншчыкаў. Праект указа, якім плануецца ўвесці шэраг навацый у сферы ацэначнай дзейнасці, быў разгледжаны на нарадзе кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«У кіраўніка дзяржавы разглядалася пытанне ўнясення змяненняў ва Указ, які рэгулюе ацэначную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь. Некалькі норм закладзена па ініцыятыве мытных органаў», — расказаў журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.

Ён растлумачыў, што ў рамках мытных працэдур прымяняецца ацэнка ў адносінах да тавараў, якія знаходзяцца пад мытным кантролем. Гэтай дзейнасцю займаюцца прафесійныя ацэншчыкі. Напрыклад, гэта датычыцца транспартных сродкаў пры ўвозе іх з-за мяжы. «Асабліва калі ёсць нейкія пашкоджанні. Каб ацаніць такія пашкоджанні, якраз і выкарыстоўваюцца ацэншчыкі. Як паказвае практыка работы мытных органаў, не заўсёды і не ўсе ацэншчыкі, якія маюць ліцэнзіі, паўнамоцтвы, якасна аказваюць гэтыя паслугі», — канстатаваў кіраўнік мытнага ведамства.

Уладзімір Арлоўскі падкрэсліў, што няправільная ацэнка можа паўплываць у канчатковым выніку на выплату мытных плацяжоў у бюджэт краіны, і недаглядаў у гэтай рабоце быць не павінна. Таму ў выніку абмеркавання кіраўнік дзяржавы даручыў у найкарацейшыя тэрміны распрацаваць крытэрыі і вызначыць арганізацыі, якія найбольш кампетэнтныя і будуць аказваць паслугі па ацэнцы ў рамках мытнай справы.

«Прадугледжваецца, што на працягу двух месяцаў будуць вызначаны крытэрыі гэтай добрасумленнасці. Яны ў прынцыпе ўжо ёсць. Але пад гэтыя крытэрыі трэба будзе непасрэдна вызначыць, якія арганізацыі пад іх трапляюць і могуць якасна ажыццяўляць такую ацэнку», — заявіў старшыня ДМК.

Па выніках нарады, Аляксандр Лукашэнка даручыў у цэлым паглядзець на арганізацыю работы ў гэтай сферы. Тэрмін рэвізіі — да 1 красавіка, за гэты час трэба будзе вывучыць дзейнасць ацэначных арганізацый і навесці належны парадак, вызначыўшы дакладныя і зразумелыя правілы гульні.

Цяпер у Беларусі працуюць сотні арганізацый, якія маюць права праводзіць ацэнку розных матэрыяльных каштоўнасцей. Прэзідэнт на нарадзе адзначыў, што тут, як і ў іншых сферах эканомікі, павінны працаваць выключна высокапрафесійныя эксперты.

«Што называецца „з добрай рэпутацыяй“, якім дзяржава і людзі могуць давяраць правядзенне ацэнкі. Толькі аб’ектыўна праведзеная ацэнка дае магчымасць прымаць правільныя кіраўніцкія рашэнні. Тым больш, калі гэта датычыцца рыначнага кошту дзяржаўнай (лічы, народнай) маёмасці або будучых даходаў бюджэту», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Галоўнае патрабаванне кіраўніка дзяржавы да ўводзімых навацый — празрыстасць і кантралюемасць.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.