Вы тут

Надвор'е: То мокры снег з дажджом, то маразы да мінус 19


Няўстойлівае надвор’е прынясе нашай краіне цыклон з боку Швецыі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу ўмовы надвор’я ў Беларусі будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ноччу і раніцай па паўднёва-ўсходняй палове адаб’ецца ўплыў франтальных раздзелаў. Воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай па паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу з дажджом. Удзень чакаецца пераважна без ападкаў. 

У асобных раёнах нашага рэгіёну магчымыя слабыя туман і галалёд. Месцамі, а па поўдні на большай частцы тэрыторыі, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 5 градусаў да 11 марозу, пры праясненнях паветра будзе астывать да мінус 15 градусаў, па паўднёвым усходзе краіны — мінус 2 — мінус 4. Максімальная тэмпература днём адмоўная — 1–7 марозу. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.

Таксама вільготнае надвор’е будзе і ў суботу. Уначы на 20 студзеня адаб’ецца ўплыў халоднай няўстойлівай паветранай масы, а днём надвор’е будзе валадарыць прыватны цыклон, які ссоўваецца са Скандынавіі на нашу краіну. Воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі пройдзе невялікі кароткачасовы снег, днём на большай частцы тэрыторыі краіны — чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па захадзе магчымы дождж. Днём месцамі па захадзе слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў парывісты, удзень па паўднёва-заходняй палове моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 4 градусаў да 11 марозу, пры праясненнях да мінус 15 градусаў, максімальная днём складзе ад нуля да мінус 6 градусаў.

У нядзелю ноччу захаваецца ўплыў цыклону, які ссоўваецца на Бранскую вобласць, а ўжо днём надвор’е ў краіне ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе. Воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, чакаецца слабая мяцеліца, днём пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу паўночны парывісты, па паўднёва-заходняй палове моцны парывісты, днём няўстойлівы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў па паўднёвым усходзе да 15 марозу па паўночным захадзе краіны, пры праясненнях да мінус 16–18 градусаў. Максімальная тэмпература днём ад 2 да 9 градусаў ніжэй за нуль.

У самым пачатку наступнага тыдня ноччу яшчэ будзе даволі марозна. А ў далейшым чакаецца змяненне ўмоў надвор’я. Тэрыторыя нашай краіны апынецца ва ўладзе атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы, услед за якімі пачне паступаць цёплае паветра атлантычнага паходжання. Маразы стануць слабець, а ападкі са снегу будуць пераходзіць у мокры снег з дажджом. Ноччу гэтая «каша» можа стаць прычынай узнікнення галалёдных з’яў.

У панядзелак надвор’е будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па крайнім захадзе пройдзе кароткачасовы снег. Чакаецца слабая завіруха. Днём месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад мінус 5 градусаў па захадзе да мінус 15 градусаў па ўсходзе, а пры праясненнях — мінус 16–19 градусаў. Днём будзе ад мінус 6 да плюс 1 градуса.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Ноччу месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с, мяцеліца. 

У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы прагназуецца мінус 1–8 градусаў, а пры праясненнях па ўсходзе — да мінус 10 градусаў. Днём чакаецца натуральнае ні тое ні сёе — ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.