Вы тут

Алейнік на палях саміту ў Кампале правёў сустрэчы з калегамі з Алжыра, Уганды, Філіпін і КНДР


Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік на палях 19-га саміту Руху недалучэння ва Угандзе правёў некалькі двухбаковых сустрэч. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.


У цэнтры ўвагі перагавораў з міністрам замежных спраў і нацыянальнай дыяспары за мяжой Алжыра Ахмедам Атафам было супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, пастаўкі беларускай тэхнікі, кааперацыйныя праекты і развіццё дагаворна-прававой базы.

Сяргей Алейнік выказаў падзяку калегу за пазітыўнае вырашэнне важнага пытання сертыфікацыі беларускай малочнай прадукцыі для паставак на алжырскі рынак. Яго калега ў сваю чаргу падкрэсліў нязменна высокую якасць беларускай прадукцыі, а таксама шырокую вядомасць і пазітыўны імідж беларускай тэхнікі сярод алжырскіх аграрыяў.

«Бакі абмеркавалі перспектывы пачатку работы сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і графік кантактаў на розных узроўнях. Таксама закранута тэма ўзаемадзеяння Алжыра з Еўразійскім эканамічным саюзам і перспектывы спалучэння еўразійскай і афрыканскай зон свабоднага гандлю. У палітычным плане міністры канстатавалі практычна поўнае супрацоўніцтва актуальных пытанняў», — распавялі ў прэс-службе МЗС.

На сустрэчы з міністрам замежных спраў Філіпін Энрыке Манала абмеркаваны пытанні нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў сёлета і актывізацыі міжпарламенцкіх кантактаў. Асобная ўвага ўдзелена пашырэнню дагаворна-прававой базы.

У час перагавораў з міністрам замежных спраў Уганды Хаджы Абубакерам Адонга абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, уключаючы перспектывы паставак беларускай тэхнікі і тэхналогій, заключэння дагавораў, умацаванне супрацоўніцтва на пляцоўках міжнародных арганізацый. Хаджы Абубакер Адонга пацвердзіў намер наведаць Мінск з афіцыйным візітам сёлета.

Сяргей Алейнік таксама сустрэўся з дзяржаўным міністрам сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі і рыбалоўства Уганды Брайтам Рвамірама, абмеркаваўшы з ім перспектывы пашырэння супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, уключаючы фарміраванне дагаворна-прававой базы ў аграрнай сферы. Угандыйскаму боку таксама перададзена запрашэнне прыняць удзел у сельскагаспадарчай выставе «Белагра-2024», якая пройдзе ў Мінску 4-9 чэрвеня.

Тэматыка паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавана з намеснікам міністра замежных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кімам Сонгам Жыёнгам.

Прэв’ю: МЗС

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.