Вы тут

Гендырэктар МТЗ далажыў Качанавай аб выніках за год


Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Мінску Наталля Качанава на сустрэчы з генеральным дырэктарам ААТ «МТЗ» Віталём Ваўком азнаёмілася з вынікамі дзейнасці прадпрыемства ў 2023 годзе, станам спраў і прыярытэтнымі напрамкамі работы ў бягучым годзе, паведамляе БелТА.


Каментуючы журналістам сустрэчу, Віталь Воўк удакладніў, што гаворка ішла аб выніках працы за 2023 год і планах на гэты год і наступны перыяд. «У 2023 годзе спрацавалі, лічу, нядрэнна, — сказаў гендырэктар. — Самае важнае, што мы захавалі касцяк нашых людзей, не спынілі сацыяльныя праграмы. У мінулым годзе набылі 76 кватэр арэнднага жылля, што дасць магчымасць прыцягваць спецыялістаў на завод».

Паводле слоў гендырэктара, прадаўжаецца мадэрнізацыя прадпрыемства, таму што рынку патрэбны новыя ўзоры тэхнікі. Віталь Воўк звярнуў увагу, што больш як 93 працэнты прадукцыі ідзе на экспарт. «У апошнія гады вельмі моцна развілася трактарная прамысловасць Індыі, Кітая, Турцыі. Гэта дадатковая канкурэнцыя для нас, гэта выклік, але і акно магчымасцей, таму мы павінны станавіцца мацнейшымі. Мы павінны праектаваць і ствараць новыя віды прадукцыі, якая будзе канкурэнтаздольная», — заўважыў ён.

Гендырэктар дадаў, што прадпрыемства вырабляе прадукцыю ў асноўным для работнікаў вёскі, аблягчаючы іх працу. «Хлеб — усяму галава, і калі мы не будзем гарантаваць харчовую бяспеку, усё астатняе апынецца на другім плане», — упэўнены ён.

«Мы верым у свой калектыў, — падкрэсліў гендырэктар. — Кіраўніцтва завода ўпэўнена, што тыя задачы, якія паставіў Прэзідэнт, урад і наша міністэрства, мы выканаем».

Як паведамілі БелТА ў прэс-службе прадпрыемства, тэмп росту аб’ёму вытворчасці холдынгу «МТЗ-Холдынг» у 2024 годзе запланаваны на ўзроўні 108 працэнтаў. У цэлым па холдынгу плануецца вырабіць не менш як 50 тыс. адзінак тэхнікі BELARUS.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.