Вы тут

І зноў туманы і дажджы, але нядоўга


Умовы надвор’я ў найбліжэйшы час у Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія ссоўваюцца з Заходняй Еўропы ў нашым напрамку, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота pexels.com

Ужо ў аўторак будзе паступаць цёплая паветраная маса атлантычнага паходжання. Чакаецца перавага воблачнага надвор’я. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Ноччу месцамі па краіне чакаецца завіруха. У асобных раёнах краіны слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, ноччу парывісты, у многіх раёнах Беларусі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла, тэмпература днём — ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла. Атмасферны ціск ноччу будзе слаба падаць, днём расці.

З серады ў нас пачнецца час зімовых туманаў. Ноччу адаб’ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы, а днём краіна апынецца пад уплывам сістэмы атмасферных франтоў ад цыклону з цэнтрам над Швецыяй. Воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, днём у многіх раёнах ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаюцца слабы галалёд, ноччу і раніцай слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы парывісты, удзень месцамі, а на захадзе на большай частцы моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 3 градусаў да плюс 2. Максімальная тэмпература днём — ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

У чацвер студзеньская адліга працягнецца. У гэты дзень надвор’е будуць вызначаць франтальныя раздзелы ад цыклону, які ссоўваецца са Швецыі на Пскоўскую вобласць. Хмарна. Часам пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны слабыя туман і галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, удзень месцамі на паўднёвым захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 1 градуса да 5 цяпла.

Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў, у пятніцу характар надвор’я пачне мяняцца. У нашу краіну будуць паступаць больш халодныя паветраныя масы паўночных шырот, тэмпературны фон панізіцца, а ападкі — у выглядзе снегу і мокрага снегу. Пры гэтым яны стануць менш інтэнсіўнымі і будуць адзначацца лакальна па тэрыторыі краіны, толькі ў ноч на пятніцу кароткачасовы снег, мокры снег яшчэ пройдзе ў большасці раёнаў краіны. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.

У пятніцу ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі прагназуецца кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ў межах ад мінус 5 да плюс 1 градуса.

У суботу месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да мінус 2–9 градусаў, а пры праясненнях — да мінус 12 градусаў. Днём тэмпература дасягне мінус 6 — плюс 1 градуса.

У нядзелю месцамі па краіне чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Уначы паветра астудзіцца да мінус 3 — мінус 10 градусаў, пры праясненнях — да мінус 15, а ў паўднёва-заходніх раёнах — да мінус 1–2 градусаў. Днём сіноптыкі абяцаюць ад мінус 6 да плюс 1 градуса.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.