Вы тут

Беларускія пагранічнікі працягваюць несці службу на паўднёвым напрамку ва ўзмоцненым рэжыме


Беларускія пагранічнікі працягваюць несці службу на паўднёвым напрамку ва ўзмоцненым рэжыме. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта Беларусі.


«Абстаноўка на дзяржаўнай граніцы застаецца прагназуемай і кантралюемай. У той жа час захоўваліся знешнія выклікі пагранічнай бяспекі, звязаныя з мілітарызацыяй прыгранічча сумежных дзяржаў Еўрапейскага саюза і Украіны», — адзначылі ў пагранведамстве.

Цяпер паблізу ад беларускай граніцы сканцэнтравана групоўка ўзброеных фарміраванняў Украіны. «Уздоўж нашых рубяжоў прадаўжаюць актыўна ўзводзіцца мінныя палі, розныя інжынерныя збудаванні і загароджа. Захоўваецца вядзенне разведкі беларускай тэрыторыі з выкарыстаннем розных тэхнічных сродкаў і беспілотных лятальных апаратаў. У гэтых умовах беларускія пагранічнікі прадаўжаюць несці службу на паўднёвым напрамку ва ўзмоцненым рэжыме», — заявілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Летась на граніцы з Латвіяй значна вырасла колькасць спробаў выцяснення бежанцаў, якія суправаджаліся грубым ужываннем сілы з боку латвійскіх сілавікоў. Зафіксавана 43 смерці і мноства зраненых іншаземцаў, шпіталізаваных у беларускія ўстановы аховы здароўя.

Прыгранічная тэрыторыя Літвы актыўна выкарыстоўваецца для дыслакацыі падраздзяленняў узброеных сіл ЗША і Германіі. На палігоне Пабрадзе на пастаяннай аснове праводзяцца розныя вучэнні аператыўна-тактычнага ўзроўню.

З боку Польшчы засяроджана групоўка сіл і сродкаў, якая складаецца з памежнай варты, узброеных сіл і паліцыі. Таксама, як на гранціы з Латвіяй, на працягу года на польска-беларускім участку адзначаліся шматлікія спробы выцяснення замежнікаў, перамяшчэння на беларускую тэрыторыю збітых і загінуўшых ад ран бежанцаў.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.