Вы тут

Рэліквіі блакаднага Ленінграда прадставілі на выставе ў Мінску


Напярэдадні 80-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады і ў рамках старшынства Расіі ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Выканаўчым камітэце СНД адкрылася выстава «Выжывем! Блакадныя дзённікі і рэліквіі абароны Ленінграда». Сярод унікальных фотаэкспанатаў Музея палітычнай гісторыі Расіі — запісы з дзённікаў, якія вялі звычайныя жыхары Ленінграда ў абложаным горадзе, паведамляе БелТА.


Фота: Выканкам СНД

Адкрываючы выставу, пастаянны прадстаўнік Расіі пры статутных і іншых органах СНД Андрэй Грозаў адзначыў, што экспанаты выставы даюць магчымасць убачыць тыя бакі жыцця блакаднага Ленінграда, пра якое нельга даведацца з афіцыйных дакументаў. Такі шанц даюць дзіцячыя запісы, запоўненыя ў акружэнні дзённікі моладзі, навучэнцаў ВНУ, супрацоўнікаў прадпрыемстваў.

«Яны даюць магчымасць адчуць, чым жылі людзі ў блакадным горадзе, што іх падтрымлівала, што хвалявала, якімі вачыма яны глядзелі на свет у тыя страшныя дні. У жудасных умовах блакады людзі працавалі, вучыліся, любілі, імкнуліся выжыць і перамагчы», — заўважыў Андрэй Грозаў.

Па прызнанні пастаяннага прадстаўніка, асаблівае ўражанне на яго зрабілі запісы 11-гадовай дзяўчынкі, якая пакінула такі надпіс у дзённіку: «Я ўжо вялікая, трэба мне самой уладкоўваць сябе і хворую маму». Калі пісаліся гэтыя радкі, дзяўчынка прыняла ўжо рашэнне ўладкаваць маці ў бальніцу і накіравацца ў дзіцячы дом.

Гісторыя блакаднага Ленінграда — гэта частка сямейнай гісторыі Генеральнага сакратара СНД Сяргея Лебедзева. Яго маці, на той момант студэнтка Ваенна-механічнага інстытута, перажыла ўсе жахі страшнай трагедыі. Нядзіўна, што завочнае знаёмства з горадам на Няве Сяргей Лебедзеў у свой час пачынаў менавіта з блакадных гісторый.

«Яна заўсёды з болем расказвала, як перажыла гэту блакаду. Днём мама працавала на заводзе ўкладчыцай гільзаў для снарадаў, па вечарах і ўначы разам з сябрамі дзяжурыла на даху і скідала запальныя бомбы з дамоў. Дагэтуль у мяне ў памяці з тых расказаў тое, колькі сілы і мужнасці было ў ленінградцаў, колькі жадання жыць», — падзяліўся ўспамінамі Сяргей Лебедзеў.

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Расіі Аляксандр Панкін, пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі дзяржаў СНД, кіраўніцтва і супрацоўнікі Выканаўчага камітэта Садружнасці.

Пастаянны прадстаўнік Расіі пры статутных і іншых органах СНД Андрэй Грозаў анансаваў, што ў бліжэйшы час прадстаўнікі Таджыкістана сумесна з Дзяржаўным музеем палітычнай гісторыі Расіі адкрыюць выставу «...І будзе жыць навекі вялікі Ленінград», якая расказвае пра ўклад грамадзян Рэспублікі Таджыкістан у вызваленне Ленінграда. Андрэй Грозаў выказаў надзею, што і іншыя краіны далучацца да гэтай работы і створаць серыю двухбаковых выстаў пра агульную Перамогу над фашызмам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.