Вы тут

Дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў павялічваюцца з 1 лютага


Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў павялічваюцца з 1 лютага, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Фота: БелТА

З 1 лютага па 31 ліпеня 2024 года памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складуць: на першае дзіця — Br724,85, на другое і наступных дзяцей — Br828,40, на дзіця-інваліда — Br931,95. Памеры дапамогі выраслі на 11,3%.

Памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае: на першае дзіця — 35% сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал, на другое і наступных дзяцей — 40% сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал, на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння — 45% сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал.

У цэлым выдаткі на выплату дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у 2024 годзе складуць Br1,8 млрд.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 года № 7-З «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, пералічваюцца два разы на год: з 1 лютага і 1 жніўня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.