Вы тут

Канцэпцыя міграцыйнай палітыкі зацверджана ў Беларусі


Канцэпцыя міграцыйнай палітыкі на 2024-2028 гады зацверджана ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 23 студзеня 2024 года нумар 48, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.


Адзначаецца, што мэта міграцыйнай палітыкі Беларусі — стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць нацыянальную бяспеку, устойлівы эканамічны рост і павышэнне якасці жыцця грамадзян, дэмаграфічнае развіццё, абарону рынку працы і інтэграцыю ў рынак працы мігрантаў.

У дакуменце абазначаны асноўныя напрамкі міграцыйнай палітыкі, па якіх будзе ажыццяўляцца міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтай сферы. Прадугледжваецца фарміраванне адзінай міграцыйнай прасторы Беларусі і Расіі для дасягнення мэт Саюзнай дзяржавы, паглыбленне супрацоўніцтва па пытаннях міграцыі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях барацьбы з незаконнай міграцыяй.

У сферы аптымізацыі ўнутраных і знешніх міграцыйных патокаў плануецца ажыццяўленне палітыкі па добраахвотным перасяленні ў Беларусь на пастаяннае месца жыхарства асоб, якія «валодаюць падобнымі да народа краіны духоўнымі каштоўнасцямі і жадаюць інтэгравацца ў беларускае грамадства для рэалізацыі свайго інтэлектуальнага, культурнага і інвестыцыйнага патэнцыялу, а таксама беларусаў замежжа». У Беларусі гатовы ствараць умовы для адаптацыі і інтэграцыі мігрантаў, садзейнічаць міграцыі, звязанай з ажыццяўленнем інвестыцый, прадпрымальніцкай і інавацыйнай дзейнасцю, а таксама ў сферы адукацыі і падтрымкі акадэмічнай мабільнасці.

Кантроль за выкананнем пастановы ўскладзены на Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэт дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Дзяржаўны пагранічны камітэт, Дзяржаўны мытны камітэт, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства эканомікі, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя і Нацыянальную акадэмію навук Беларусі ў адпаведнасці з кампетэнцыяй.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.