Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі


Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём беларускай навукі. Днём, які сімвалізуе сілу інтэлекту нацыі.


Аспірантка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (ВДТУ) Карына Бужынская за распрацоўку рэцэптуры і тэхналогіі вытворчасці экалагічных і імпартазамяшчальных другасных абутковых матэрыялаў атрымала стыпендыю Прэзідэнта Беларусі. Гэтай тэме яна прысвяціла год, паглыбляючыся ў тонкасці вытворчага працэсу і вывучаючы атрыманыя ўласцівасці матэрыялаў. З ВДТУ супрацоўнічае адна з абутковых кампаній Беларусі, якая зацікаўлена ва ўкараненні гэтай тэхналогіі ў вытворчасць. На гэтым даследаванні перспектыўны малады вучоны не спыніцца, яна плануе працаваць над новымі рэцэптурамі — з адходамі іншых палімерных матэрыялаў, гумай, ПВХ. Гэта дазволіць знізіць забруджванне навакольнага асяроддзя, а прадпрыемствам — зрабіць таннейшым свой прадукт за кошт другасных матэрыялаў.

Менавіта навукоўцы прадвызначаюць імклівую дынаміку сучаснай эпохі. Таму вы першымі павінны даваць адказы на ўсе выклікі, якія час ставіць перад краінай.

Распрацоўкі айчыннай навукі былі і застаюцца залогам якасці нашага жыцця, а аднаўленне тэхналогій і ўкараненне інавацый ва ўсе сферы дзейнасці спрыяюць сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі.

Працай многіх пакаленняў вучоных і спецыялістаў створана магутная навуковая і вытворчая аснова, што дазваляе дзяржаве паспяхова вырашаць актуальныя задачы эканомікі, сацыяльнай і абароннай сфер, у поўнай меры забяспечваючы суверэнітэт і нацыянальную бяспеку.

Дзякую за вялікую творчую працу, мэтанакіраванасць і адданасць любімай справе, якой кожны з вас прысвяціў усё сваё жыццё.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых адкрыццяў і ўнікальных дасягненняў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.