Нашыя навуковыя школы даюць новаму пакаленню студэнтаў і маладых даследчыкаў правільныя арыенціры для высокіх дасягненняў. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец у віншаванні з Днём беларускай навукі, паведамляе БелТА.
«Ад імя Міністэрства адукацыі шчыра віншую вучоных і ўсіх, хто мае дачыненне да сферы навуковых даследаванняў і распрацовак, з Днём беларускай навукі. Дзякуй вам за вашу работу, за смеласць навуковага пошуку, за веру ў сваё прызначэнне, а ў першую чаргу – за вынікі, якіх вы дабіваецеся. Мы па праве ганарымся ўнікальнымі адкрыццямі беларускіх вучоных. Іх фундаментальныя працы, перадавыя распрацоўкі заўсёды адыгрывалі асаблівую, ключавую ролю ў развіцці краіны», — сказаў Андрэй Іванец.
Кіраўнік адукацыйнага ведамства ўпэўнены, што ў Год якасці галоўнай канкурэнтнай перавагай нацыянальнай эканомікі павінны стаць высокаадукаваныя спецыялісты, новыя веды і развіццё прыярытэтных напрамкаў фундаментальных і прыкладных даследаванняў. «Міністэрства адукацыі будзе рэалізоўваць Канцэпцыю забеспячэння якасці адукацыі, якая прадугледжвае ў тым ліку эфектыўнае ўзаемадзеянне з заказчыкамі кадраў. Інтэлект, тэхналогіі і кадры — складнікі развіцця эканомікі нашай краіны. І адна з ключавых задач сёння — развіццё кадравага патэнцыялу. Нашы навуковыя школы з’яўляюцца залатым фондам, здольным даць новаму пакаленню студэнтаў і маладых даследчыкаў правільныя арыенціры для высокіх дасягненняў», — адзначыў міністр.
Прэв’ю: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».