Вы тут

Міжнародны назіральнік ад СНД аб пасяджэнні акруговай камісіі ў Гомелі


Усё прайшло адкрыта, галосна і дэмакратычна. Такім меркаваннем падзяліўся з журналістамі міжнародны назіральнік ад СНД Віталь Кулік пасля пасяджэння акруговай камісіі ў адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Сёння міжнародны назіральнік удзельнічаў у пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі ў адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля. «Вылучаныя кандыдаты ад калектываў, партый, а таксама шляхам збору подпісаў. Усіх зарэгістравалі. Усё адкрыта, галосна, дэмакратычна. Заўваг няма», — пракаментаваў ён.

Таксама на пасяджэнні прайшла жэраб’ёўка, у якой былі вызначаны дата і час выступаў на тэлебачанні і радыё. Далей звесткі пра кандыдатаў апублікуюць у сродках масавай інфармацыі, будуць падрыхтаваны і інфармацыйныя бюлетэні для азнаямлення выбаршчыкаў з кандыдатурамі.

Віталь Кулік нагадаў, што ў адпаведнасці з Палажэннем аб місіі назіральнікаў ад СНД ён афіцыйна прыступіў да працы 22 студзеня. «Сфарміраваны штаб місіі назіральнікаў ад СНД, праведзена акрэдытацыя доўгатэрміновых назіральнікаў. Мы вядзем маніторынг выбарчага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з этапамі. Сёння я прысутнічаў на рэгістрацыі кандыдатаў. Далей працягнем актыўную працу на этапе агітацыі. А на этапе датэрміновага галасавання будзе разгорнута больш шырокая місія-звыш 150 назіральнікаў ад СНД. Па выніках маніторынгу перадаем свае ацэнкі працэсу ў штаб», — распавёў ён.

Міжнародны назіральнік таксама нагадаў галоўную асаблівасць гэтай выбарчай кампаніі — у Беларусі ўпершыню праводзіцца адзіны дзень галасавання. «Але нашы расійскія калегі ўжо ўдзельнічалі ў падобным фармаце ў сваёй краіне», — растлумачыў ён.

25 лютага 2024 года ў Адзіны дзень галасавання ў Беларусі пройдуць выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і ў мясцовыя саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.