Вы тут

Хрэнін: Сёння людзі разумеюць важнасць такіх простых паняццяў, як стабільнасць, спакой і мір


Абаронным ведамствам важна выбудоўваць адносіны, якія будуць адпавядаць запытам людзей і дазволяць ім адчуваць сябе ў бяспецы. Аб гэтым заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін у час размовы з кубінскімі журналістамі, паведамляе БелТА.


Кіраўнік беларускага ваеннага ведамства адзначыў, што Куба для нашай краіны — важны партнёр на міжнароднай арэне і стратэгічны саюзнік у Заходнім паўшар’і.

«Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць і адрозненні ў культуры, нашы краіны вельмі падобныя. А падобныя мы ў тым, што адстойваем свабоду і незалежнасць, сацыяльную справядлівасць і раўнапраўнае супрацоўніцтва з іншымі краінамі. Мы падобныя і да таго, што не палохаемся цяжкасцей, не адмаўляемся ад намечаных мэт. Мы ганарымся выбраным шляхам развіцця і нікому яго не навязваем, — сказаў Віктар Хрэнін. — У тым становішчы, якое склалася ў свеце і вакол нашых краін, людзі сталі разумець, наколькі важныя такія простыя паняцці, як стабільнасць, спакой і мір» .

Віктар Хрэнін нагадаў словы беларускага лідара ў адным з яго выступленняў, дзе Прэзідэнт са шкадаваннем сказаў, што сёння ваенная сіла ляжыць у аснове палітычных адносін паміж краінамі. «Таму для абаронных ведамстваў важна выбудоўваць такія адносіны, каб яны адпавядалі запытам нашых людзей, каб людзі адчувалі сябе ў бяспецы, — падкрэсліў міністр. — Добры канструктыўны дыялог паміж сябрамі заўсёды дарагога каштуе і ў нас з Кубай такі дыялог ёсць».

Падчас афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Куба кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін і міністр Рэвалюцыйных узброеных сіл Рэспублікі Куба Альвара Лопес М’ера ўсклалі кветкі і вянок да падножжа маўзалея. Яны ўшанавалі памяць кубінскіх герояў, якія змагаліся за свабоду народа гэтай рэспублікі.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.