Вы тут

Аб’ём актываў кітайскіх банкаў перавысіў 417 трыльёнаў юаняў


Кітайскія банкі ў мінулым годзе прадэманстравалі ўпэўнены рост актываў. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага ўпраўлення па фінансавым наглядзе і кантролі КНР Лю Чжыцын, перадае «Сіньхуа».


Як адзначыў Лю Чжыцын, аб’ём актываў фінансавых устаноў банкаўскага сектара Кітая летась узрос на 9,9 працэнта ў гадавым вылічэнні і дасягнуў 417,3 трыльёна юаняў (каля 58,7 трлн. долараў).

Афіцыйны прадстаўнік указаў, што якасць актываў гэтых устаноў у 2023-м была ў цэлым стабільнай, адзначыўшы, што да канца мінулага года аб’ём непагашаных безнадзейных крэдытаў склаў 3,95 трлн. юаняў, а каэфіцыент такіх крэдытаў — 1,62 працэнта.

Паводле папярэдніх дадзеных, камерцыйныя банкі Кітая атрымалі ў мінулым годзе 2,38 трлн. юаняў чыстага прыбытку, што на 3,24 працэнта больш, чым годам раней. Каэфіцыент рэзервовага пакрыцця, які абараняе ад фінансавых рызык, апынуўся на даволі высокім узроўні — — 205,1 працэнта.

Як адзначыў Лю Чжыцын, сёлета кітайскія крэдытныя ўстановы захаваюць устойлівыя тэмпы росту сваёй дзейнасці, а размеркаванне фінансавых рэсурсаў будзе аптымізавана. Паводле яго слоў, доўгатэрміновыя базавыя паказчыкі эканамічнага развіцця краіны застануцца нязменнымі. Спецыяліст чакае, што паляпшэнне гэтых паказчыкаў і новыя магчымасці росту будуць стымуляваць развіццё банкаўскага сектара.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.