Вы тут

Ці бываюць бяспечныя фарбы для валасоў?


Нягледзячы на старанні вытворцаў, формула зусім бяспечнай фарбы для валасоў пакуль не знойдзена. Частае афарбоўванне ўсё яшчэ прычыняе шкоду валасам, робіць іх сухімі, ломкімі і цьмянымі. Але ва ўсе часы жанчыны фарбавалі і будуць фарбаваць валасы. Мала хто з іх ніколі не мяняў колер валасоў.


Фота з адкрытых крыніц

— Фарбуючы валасы, мы ўвесь час падвяргаем іх і скуру галавы ўздзеянню хімічных рэчываў — тытану, цырконію, бензалконію, вісмуту, барыю, стронцыю, алюмінію, волава, хрому, не кажучы аб такіх таксічных прымесях, як бензол, поліхлараваныя біфенілы і азафарбавальнікі. Фарба псуе не толькі самі валасы, але і ўплывае на валасяныя фалікулы такім чынам, што нават зноў адрастаючыя валасы ўжо не будуць здаровымі і густымі. Скура галавы гэтак жа раздражняецца, з’яўляюцца дэрматыты, сверб і перхаць, узнікаюць алергічныя рэакцыі, — расказвае пра наступствы Святлана Клімук, урач-лабарант Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Устойлівыя (перманентныя) саставы ўтрымліваюць аміяк, які дазваляе фарбавальным пігментам пранікаць унутр воласа за кошт прыадкрывання і аддзялення лускавінак. Валасы становяцца сухімі, порыстымі, ломкімі і кволымі, у іх разбураецца прыродны пігмент.

Паўперманентныя фарбы не ўтрымліваюць аміяку, але іх эфект менш устойлівы і даводзіцца падфарбоўвацца часцей, што не дадае здароўя вашым валасам. Адценкавыя шампуні і бальзамы не пашкоджваюць структуру валасоў, гэта найбольш бяспечны спосаб афарбоўкі пасля натуральных фарбавальнікаў — імі смела можна карыстацца.

Калі вы ўсё ж хочаце ці проста вымушаны афарбоўваць валасы, існуе некалькі правілаў:

  • Выбірайце фарбу натуральнага паходжання (хна, басма, рамонак, куркума, карыца, хмель, кава, цыбульная шалупіна, мёд) або адценкавыя сродкі.
  • Не мыйце валасы перад афарбоўкай — натуральная тлушчавая змазка абароніць валасы і скуру галавы ад пранікнення хімічных рэчываў і пашкоджання структуры.
  • За некалькі дзён да афарбоўкі ўстойлівымі ці паўперманентнымі фарбамі правядзіце ўмацавальныя працэдуры для валасоў, маскі, масаж. Правядзіце тэст на адчувальнасць да дадзенага прадукту.
  • Строга прытрымлівайцеся ўказанняў у анатацыі да фарбы — выконвайце прапорцыі, выкарыстоўвайце пальчаткі, не трымайце фарбу на валасах даўжэй рэкамендаванага інструкцыяй часу — гэта прывядзе да выпадзення валасоў, а не да яркага колеру.
  • Пасля афарбоўвання ўстойлівымі і паўперманентными фарбамі першыя тыдні не выкарыстоўвайце фен, прас і шчыпцы.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Шок-кантэнт для валасоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.