Вы тут

Гомельская і Бранская вобласці маюць намер пашырыць супрацоўніцтва


Перспектывы далейшага пашырэння супрацоўніцтва Гомельскай і Бранскай абласцей абмяркоўваліся 31 студзеня на сустрэчы старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко і дэлегацыі Бранскай вобласці, якую ўзначальвае губернатар Аляксандр Багамаз, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Іван Крупко адзначыў, што за апошнія гады ўзаемаадносіны двух рэгіёнаў выйшлі на якасна новы ўзровень. Пашырана партнёрства ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. «Гэта прыклад супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Расіі», — сказаў старшыня аблвыканкама. Ён таксама лічыць, што партнёрства дзвюх абласцей уносіць важкі ўклад у будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.

Кіраўнік вобласці перакананы: бакам трэба зрабіць рэвізію па ўсіх напрамках, паглядзець рэсурсы ў новых плоскасцях, каб знайсці новыя імпульсы для пашырэння партнёрства. «Бурна развіваецца аграпрамысловы комплекс Бранскай вобласці. І нам ёсць што прапанаваць у гэтай сферы», — падкрэсліў Іван Крупко.

Як было адзначана, у вытворчай кааперацыі павялічыць узаемны тавараабарот дазволіць сумесная праца па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці на сумесным прадпрыемстве «Брансксельмаш».

У будаўнічай сферы праектныя і будаўнічыя арганізацыі Гомельскай вобласці гатовыя прымаць удзел у жыллёвым будаўніцтве, рэалізацыі дарожна-будаўнічых і сельскагаспадарчых праектаў, пастаўляць будматэрыялы ў Бранскую вобласць, падкрэсліў Іван Крупко.

Аляксандр Багамаз распавёў аб планах па будаўніцтве басейнаў і лядовых арэн у Бранскай вобласці. Ён прапанаваў разгледзець магчымасць удзелу ў гэтых праектах гомельскіх будаўнікоў.

/Будзе дапоўнена/.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.