Вы тут

У эфіры «Беларусь 3» пакажуць працяг прыгод ужо вядомага Тошкі і яго сяброў


Працяг прыгод ужо вядомага Тошкі і яго сяброў можна ўбачыць у ранішнім эфіры тэлеканала «Беларусь 3». Мультыплікацыйны фільм мае назву «Тошка і яго сябры. Дапоўненая рэальнасць. Перазагрузка».


Мультфільм выйшаў летась на кінастудыі «Беларусьфільм». Яго рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Ленкін, які з’яўляецца і аўтарам сцэнарыю ў тандэме з Канстанцінам Андрушачкіным, і творчая каманда зрабілі працяг гісторыі пра любімага многімі казачнага героя. Ён — наш нацыянальны сімвал — звычайная бульбіна. Тошка нарадзіўся пад вялікім бульбяным кустом у сям’і Бульбашоў. Разам са сваімі сябрамі гэты персанаж спрытна вырашае самыя розныя, часам вельмі нечаканыя, жыццёвыя сітуацыі. У працягу гісторыі гледачы ўбачаць, як кампанія, гуляючы ў акулярах дапоўненай рэальнасці, ламае ў парку зялёныя насаджэнні. І каб выправіць сітуацыю, на дапамогу Тошку і яго сябрам прыходзіць Дзед Бульбаш. Ён сканструіраваў робата, якога героі павінны навучыць клапаціцца аб навакольным асяроддзі. І тым самым выправіць наступствы сваёй гульні. Толькі вось у працэсе праграмавання робат выходзіць з-пад кантролю дзяцей і маштабы беспарадку павялічваюцца... Ці ўдасца юным героям зноў узяць пад кантроль сітуацыю і якія высновы яны зробяць пасля гэтай прыгоды, — даведаецеся падчас прагляду мультфільма.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.