Вы тут

Качанава: Супрацоўніцтва з Татарстанам развіваецца па ўсіх напрамках


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з дэлегацыяй Дзяржаўнага Савета Рэспублікі Татарстан на чале са старшынёй Савета Фарыдам Мухаметшыным.


Фота: БелТА

«Рэспубліку Беларусь і Рэспубліку Татарстан звязваюць добрыя, сяброўскія адносіны — у гэтым няма ніякага сумнення. Наша супрацоўніцтва развіваецца абсалютна па ўсіх кірунках. Пацвярджэнне таму — шматлікія візіты, якія праходзяць у нашу краіну, і той тавараабарот, які сёння ёсць паміж нашымі рэспублікамі», — сказала Наталля Качанава.

Паводле слоў спікера, развіваецца супрацоўніцтва па лініі ўрадаў і асобных міністэрстваў, у тым ліку ў сферы сельскай гаспадаркі. З беларускага боку актыўныя канцэрны «Белнафтахім», «Беллегпрам», «Белдзяржхарчпрам». Разам з тым, паводле слоў Наталлі Качанавай, яшчэ наперадзе сур’ёзная работа.

Старшыня Савета Рэспублікі заўважыла, што сустрэча праходзіць напярэдадні важных палітычных падзей у Беларусі і Расіі. Таксама гэты год адзначаны знакавай датай — 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у сувязі з чым у краіне будуць праходзіць святочныя мерапрыемствы, на якіх спікер была б рада бачыць і гасцей з Татарстана. Наталля Качанава нагадала, што ў Беларусі нядаўна адзначалі 80-годдзе вызвалення Ленінграда ад блакады.

Асобна спікер спынілася на маючым адбыцца Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які сёлета пройдзе 27–28 чэрвеня ў Віцебску, Полацку і Наваполацку. «Мы хочам паказаць вам не толькі прамысловы, але і культурны патэнцыял нашай краіны, вытокі нашай дзяржаўнасці, — сказала яна. — Мы спадзяёмся, што дэлегацыя Татарстана будзе прысутнічаць на Форуме рэгіёнаў. Мы будзем падпісваць новыя кантракты і пагадненні, над якімі працуюць ужо калегі ва ўсіх абласцях нашай краіны».

Наталля Качанава звярнула ўвагу і на важнасць супрацоўніцтва моладзі дзвюх рэспублік. Спікер расказала, што пры Нацыянальным сходзе Беларусі створаны маладзёжны савет. «Нашы маладыя актывісты актыўна працуюць з хлопцамі і дзяўчатамі з Расійскай Федэрацыі. Ужо трэці год будзе рэалізоўвацца праект «Цягнік Памяці», — адзначыла яна.

Гаворачы аб гэтым патрыятычным праекце, спікер расказала, што ў мінулым годзе, акрамя моладзі з Беларусі і Расіі, у ім удзельнічалі прадстаўнікі Кыргызстана і Арменіі. А сёлета плануецца падключыць Азербайджан. Акрамя таго, вядзецца работа з Казахстанам і Узбекістанам.

Вяртаючыся да тэмы візіту дэлегацыі, Старшыня Савета Рэспублікі выказала спадзяванне, што ён будзе прадукцыйным. «Шчыра жадаем вам паспяховага знаходжання ў нас у Беларусі», — сказала яна.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.