Вы тут

Стрэс-тэсты і падрабязны аналіз: бяспеку БелАЭС даказалі на міжнародным узроўні


Як бяспека БелАЭС была даказаная на міжнародным узроўні, распавёў намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу — начальнік вучэбна-трэніровачнага цэнтра РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» Аляксандр Ерын, паведамляе БелТА.


«11 сакавіка 2011 года на АЭС „Фукусіма“ адбылася сур’ёзная аварыя, выкліканая землятрусам і наступным цунамі. Пры гэтым з’явілася неабходнасць правядзення падрабязнага аналізу прычын, а таксама распрацоўкі і рэалізацыі мер па прадухіленні такіх аварый, звязаных з экстрэмальнымі падзеямі і чалавечым фактарам. Тады Еўрапейскі Савет абвясціў, што бяспека еўрапейскіх АЭС павінна быць перагледжаная на аснове ўсёабдымнай і празрыстай ацэнкі рызыкі — стрэс-тэстаў», — адзначыў Аляксандр Ерын.

Стрэс-тэсты павінны ўключаць у сябе падрабязны аналіз экстрэмальных прыродных з’яў і іх камбінацый, якія аказваюць уплыў на функцыі бяспекі АЭС і могуць прывесці да цяжкай аварыі. Стрэс-тэсты праводзяцца адзін раз і прадастаўляюцца зацікаўленымі арганізацыям.

«У час падрыхтоўкі да стрэс-тэстаў у Беларусі была сфарміравана нарматыўна-прававая аснова для іх правядзення. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выпусціла тэхнічныя кодэксы ўсталяванай практыкі, а таксама нормы і правілы па захаванні бяспекі па гэтым кірунку. Кіруючыся дадзенымі дакументамі, БелАЭС як эксплуатуючая арганізацыя ў 2016-2017 гадах выканала стрэс-тэсты і падрыхтавала адпаведную справаздачу. Гэтая справаздача была ўзгодненая з галоўным канструктарам рэактарнай устаноўкі БелАЭС і навуковым кіраўніком распрацоўкі праектаў АЭС і рэактарнай устаноўкі», — падкрэсліў намеснік галоўнага інжынера.

Такім чынам, усе магчымыя рызыкі экстрэмальных прыродных з’яў былі ўлічаны. Пры гэтым, як заявіў спецыяліст, у справаздачы сказана, што дэфіцыту бяспекі для Беларускай АЭС не выяўлена.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.