Вы тут

У Мінску стартаваў рэспубліканскі этап фестывалю «Беларусь — мая песня»


У Мінску стартаваў рэспубліканскі (фінальны) этап фестывалю «Беларусь — мая песня». Права адкрыць творчы марафон талентаў выпала Віцебскай вобласці. Больш за тысячу прыдзвінскіх артыстаў прадставілі на сцэне Палаца Рэспублікі грандыёзнае шоу «Віцебская батлейка».


У маштабным канцэрце, які прайшоў на мінулым тыдні ў Мінску, узялі ўдзел каля 50 вядучых калектываў мастацкай самадзейнасці з Віцебска, Лепеля, Пастаў, Верхнядзвінска, Глыбокага, Наваполацка, Расон і Оршы. У шоу паўночны рэгіён выкарыстаў каля 250 адзінак светлавога і гукавога абсталявання, дзевяць святлодыёдных экранаў, каля 3,5 тысячы канцэртных рэквізітаў, прыкладна 100 музычных інструментаў, самаму малодшаму ўдзельніку — шэсць гадоў, самаму даросламу — 76! Рэжысёрам выступіла знакамітая віцебская асоба Марына Раманоўская, якую добра ведаюць гледачы па Міжнародным конкурсе сучаснай харэаграфіі і канцэртах «Славянскага базару».

Разам з гледачамі артысты гарталі старонкі слаўнай гісторыі вобласці. Як кадры з кінафільмаў на сцэне мільгалі эпізоды вызвалення Віцебшчыны, былі адлюстраваны культурныя здабыткі, дасягненні мінулага і сучаснасці. Гала-канцэрт атрымаў назву «Віцебская батлейка» — па назве знакамітага тэатра лялек, вядомага з XVІІ стагоддзя. 

Ад сімфанічнага аркестра Віцебскай філармоніі да юных цыркачоў з Оршы — у сталіцу нашай краіны прыехалі найлепшыя з найлепшых.

Права прадставіць рэгіён на рэспубліканскім узроўні атрымалі таксама народны мужчынскі хор выкладчыкаў і студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, студэнцкая харавая капэла Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта, жаночы хор MІRUM з Наваполацка. Выдатным атрымаўся творчы сімбіёз артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа і народнага тэатра фальклору «Цярэшка» з Глыбокага.

Здзіўлялі віцебскія майстры не толькі на сцэне, але і ў фае Палаца Рэспублікі. Тут разгарнулася выстава элементаў культурнай спадчыны «Віцебшчына: гісторыя, традыцыі, спадчына». У экспазіцыі былі прадстаўлены традыцыйныя рамёствы: саломапляценне, выцінанка, вырабы з керамікі, інсітнае мастацтва і многае іншае. Кожны змог прыняць удзел у розных майстар-класах, азнаёміцца з традыцыйнымі рамёствамі, сваімі рукамі вырабіць сувенір на памяць.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што гледачы змаглі ўбачыць мноства талентаў Віцебшчыны. «Віцебск заўсёды славіўся культурнымі традыцыямі і меў статус неафіцыйнай культурнай сталіцы: „Славянскі базар“, фестываль харэаграфічнага мастацтва. У нас шмат таленавітых людзей, якія на працягу некалькіх стагоддзяў стваралі славу Віцебшчыны і нашай выдатнай Беларусі. Думаю, гэта крыніца не вычарпалася і да гэтага дня», — адзначыў кіраўнік вобласці.

«Кожны рэгіён зможа падарыць цудоўны настрой гледачу. А ў лютым госці гала-канцэрта змаглі зведаць традыцыі паўночнага рэгіёна. Віцебшчына мае глыбокія карані, сваю аснову, якая дазваляе іншым рэгіёнам пераймаць цудоўны вопыт. Калі мы праводзім падобныя мерапрыемствы, то ўзбагачаем адзін аднаго. Таму што кожны рэгіён бярэ для сябе самае карыснае, а затым прымяняе гэта на практыцы», — заключыў міністр культуры Анатоль Маркевіч.

У фестывалі прымуць удзел усе рэгіёны нашай краіны. Па выніках шоу журы вызначыць калектывы і выканаўцаў, нумары якіх увойдуць у праграму фінальнага гала-канцэрта, які пройдзе ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці ў Мінску. Наступнай свае культурныя дасягненні прадэманструе Гомельшчына 22 сакавіка.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота «Витебские вести»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.