Вы тут

Узнікненне амаль паловы анкалагічных хвароб можна папярэдзіць


4 лютага адзначаўся Сусветны дзень барацьбы супраць раку. Гэтая дата абвешчана «Міжнародным саюзам па барацьбе з анкалагічнымі захворваннямі». Медыкі назвалі дзесяць галоўных парад, каб пазбегнуць гэтага небяспечнага захворвання.


Рак — гэта агульнае абазначэнне больш чым 100 хвароб, якія могуць паражаць любую частку арганізма. Адной з характэрных прыкмет раку з’яўляецца хуткае ўтварэнне анамальных клетак, якія прарастаюць за межы свайго звычайнага размяшчэння. Але спецыялісты заяўляюць аб тым, што ў наш час добра вядомыя прычыны ўзнікнення ракавых захворванняў, і гэта дае магчымасць прадухіліць прыкладна адну трэць новых выпадкаў. Пры выяўленні ракавай пухліны на ранніх стадыях магчыма паспяховае лячэнне.

Для павышэння дасведчанасці аб раку, прыцягнення ўвагі да прадухілення, выяўлення і лячэння гэтага захворвання ў гэтыя дні анкалагічная служба Беларусі традыцыйна праводзіць шэраг мерапрыемстваў, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Узнікненне 43% ракавых захворванняў можна было б прадухіліць з дапамогай нормаў здаровых паводзін. Важна памятаць, што менавіта прафілактыка — надзейны спосаб папярэджання многіх захворванняў, у прыватнасці анкалагічных.

Вось мінімальны пералік мер, закліканых дапамагчы людзям весці здаровы лад жыцця і актыўна садзейнічаць прафілактыцы раку:

  • Не курыце. Не ўжывайце ніякіх відаў тытунёвай прадукцыі.
  • Прыміце меры для падтрымання здаровай масы цела.
  • Будзьце фізічна актыўнымі ў паўсядзённым жыцці.
  • Прытрымлівайцеся здаровага рацыёну харчавання (ужывайце ў ежу вялікую колькасць суцэльных злакаў, зернебабовых, гародніны і садавіны).
  • Абмяжуйце ўжыванне ў ежу высокакаларыйных прадуктаў (з высокай колькасцю цукру ці тлушчу).
  • Пазбягайце злоўжывання смажанай і вэнджанай мясной прадукцыяй, а таксама іншымі прадуктамі з высокай колькасцю солі.
  • Абмяжуйце ўжыванне алкагольных напояў.
  • Пазбягайце празмернага ўздзеяння сонечных прамянёў, асабліва на дзяцей.
  • Для жанчын: калі ў вас ёсць такая магчымасць, карміце сваё дзіця грудзьмі.
  • Скарыстайцеся паслугамі арганізаваных праграм скрынінгу і дыспансерызацыі на рак.

Папярэдзіць хваробу заўсёды лягчэй, чым лячыць.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.