Вы тут

Беларусь і Лаос абмяняліся віншаваннямі з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін


Абмен віншавальнымі пасланнямі міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка і намесніка прэм’ер-міністра, міністра замежных спраў Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Салэмсая Камасіта адбыўся з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.


Фота: БелТА

«Дружалюбныя адносіны звязваюць Беларусь і Лаос яшчэ з часоў СССР. Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, адрозненні ў культуры, звычаях і мове, а таксама змяненні, якія адбываюцца ў глабальным і рэгіянальным вымярэннях, адносіны паміж краінамі ўмацаваліся», — адзначылі ў МЗС.

Значны імпульс узаемадзеянню быў нададзены ў 2010-х гадах узаемнымі візітамі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў. У ліпені 2013 года адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Лаоса Цюмалі Сайнясана.

Дзеючы Прэзідэнт ЛНДР Тхонглун Сісуліт у рангу намесніка прэм’ер-міністра, міністра замежных спраў наведваў Мінск з афіцыйным візітам двойчы. Кіраўнікі МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў і Уладзімір Макей былі ў сталіцы Лаоса В’енцьяне ў 2012 і 2014 гадах адпаведна.

У ходзе візітаў быў падпісаны шэраг важных дакументаў па розных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва, што дало магчымасць значна пашырыць дагаворна-прававую базу. Былі запушчаны неабходныя механізмы інстытуцыйнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў лютым 2014 года — работа беларуска-лаоскай міжурадавай сумеснай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве, у жніўні 2015 года — палітычныя кансультацыі на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў.

У студзені 2023 года рашэннем ЦК Народна-рэвалюцыйнай партыі Лаоса заснавана таварыства дружбы «Лаос — Беларусь».

Краіны падтрымліваюць рэгулярны кантакт на высокім узроўні, у тым ліку на міжнародных пляцоўках. Іх узаемадзеянне ў ААН, АСЕАН і іншых міжнародных арганізацыях носіць дружалюбны і даверны характар.

«Эканомікі Беларусі і Лаоса ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго. Бакі дэманструюць гатоўнасць да канвертацыі высокага ўзроўню палітычнага дыялога ў нарошчванне ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, культурнай, навуковай і адукацыйнай сферах», — канстатавалі ў МЗС.

З нагоды 30-годдзя дыпламатычных адносін дзвюх краін Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі сумесна з выдавецкім цэнтрам «Марка» РУП «Белпошта» і Пасольствам Беларусі ў В’етнаме падрыхтаваны памятны паштовы праект.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.