Вы тут

Галоўчанка: Важна выйсці на новыя вехі ў прамысловай кааперацыі з Башкартастанам


Важна выйсці на новыя вехі ў прамысловай кааперацыі з Башкартастанам. Аб гэтым сказаў журналістам прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў рамках бізнес-форуму «Беларусь — Башкартастан», перадае БелТА.


Паводле слоў прэм’ер-міністра, цяжкасцей у рэалізацыі двухбаковых праектаў з Башкартастанам няма.

«У сваёй працы мы выйшлі на прадуктыўны рытм абсалютна натуральным чынам. Вялікая колькасць мерапрыемстваў, задумак, якія неабходна трымаць у полі зроку. І самае галоўнае — важна не толькі кантраляваць, як выконваюцца бягучыя дамоўленасці, але і ўвесь час генераваць новыя і даваць адпаведныя пасылы членам урадаў па іх адпрацоўцы і пераводзе ў практычную плоскасць. Мы праводзім сустрэчы тады, калі наспяваюць для гэтага ўмовы і неабходнасць. Калі нейкія рэчы па выніках адпрацоўкі не складаюцца, то мы іх адкладаем у бок і займаемся новымі ініцыятывамі», — сказаў Раман. Галоўчанка.

«Мэта пастаўлена — трэба выйсці на мільярдны тавараабарот паміж намі, а кожныя паўгода-год генераваць новыя сумесныя праекты. Мы будзем пашыраць традыцыйны гандлёвы абмен, але самае галоўнае — гэта выйсці на новыя вехі ў прамысловай кааперацыі. Для нашай краіны гэта прыярытэтны напрамак», — падкрэсліў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.