Вы тут

Пярцоў расказаў аб рэзервах масмедыя


Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў даў ацэнку працы СМІ паўднёва-ўсходняга рэгіёна на пасяджэнні калегіі камітэта ідэалагічнай работы па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама па выніках працы ў 2023 годзе, перадае БелТА.


У 2023 годзе ў рэгіёне былі рэалізаваны выдатныя праекты на тэлебачанні і ў газетах, узрасла іх аўдыторыя, таму што яны цікавыя, фарміруюць светапогляд, адзначыў міністр інфармацыі.

«У рэгіёне з’явілася больш сваіх спікераў і экспертаў, якія могуць размаўляць на складаныя тэмы, пераламляючы іх у рамках рэгіёну. Разам з тым ёсць яшчэ над чым працаваць, бо мы бачым, што і нашы апаненты ўжываюць новыя падыходы, новыя каналы камунікацый. Таму і мы павінны прымяняць новыя падыходы, больш выходзіць на маладзёжную аўдыторыю і інш. Ёсць пэўныя поспехі, але трэба выкарыстоўваць задзелы на будучае», — сказаў ён.

Як адзначыў Уладзімір Пярцоў, СМІ рэгіёну транслююць добрую аўтарскую аналітыку, аператыўную адпрацоўку мясцовага парадку дня, блізкага чытачу. Ён упэўнены: пытанні, якія хвалююць кожную сям’ю, уключаючы камунальныя і бытавыя тэмы, стан дарог, умовы ў дзіцячых садах і школах — тое, з чым сутыкаецца грамадзянін кожны дзень, павінны стаяць у парадку дня на першых пазіцыях.

«Важна знаходзіць пункты цікавасці для ўсіх катэгорый чытачоў, рознага ўзросту, розных прыярытэтаў, у тым ліку бізнес, моладзь і інш. Вашы рэсурсы павінны быць дзейсным, аператыўным і важнейшым каналам камунікацыі людзей з уладай», — арыентаваў ён.

Са станоўчага боку адзначыў міністр інфармацыі імкненне ўдасканальваць не толькі падачу, але вёрстку і дызайн друкаваных выданняў. На прыкладзе асобных газет ён абазначыў прыемную тэндэнцыю: «Удасканаленне дызайну і ў пэўным плане таблоідны фармат падачы інфармацыі на першай паласе дае эфект. У прыватнасці, такі фармат усё больш прыцягвае моладзь, якая галасуе рублём на карысць газет і ўсё часцей набывае друкаваныя выданні», — растлумачыў ён. У гэтым плане адбіваецца прымяняецца эфект ай-стопера.

Уладзімір Пярцоў таксама звярнуў увагу на дынаміку росту падпісчыкаў у акаўнтах сацсетак і месэнджараў СМІ і арыентаваў масмедыя рэгіёну на пашырэнне гэтай аўдыторыі.

Таксама на калегіі абмеркавалі тэму кадравага забеспячэння рэдакцый. Для падрыхтоўкі журналістаў новага пакалення ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны з гэтага года адчыняць набор на неабходную спецыялізацыю.

У цэлым міністр адзначыў дастойную работу сродкаў масавай інфармацыі, падзякаваў за работу і ўклад у развіццё інфармацыйнага поля. «Наша задача — быць запатрабаванымі ў чытачоў, гледачоў і слухачоў, а таксама заўсёды даносіць праўду аб тым, што адбываецца ў краіне, аб пазітыўных зрухах, аб спакоі і бяспецы, аб станоўчай дынаміцы эканомікі», — акцэнтаваў ён.

Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія ўзнагароджання людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, адданых сваёй справе. Ганаровых грамат і падзяк удастоены каля 20 журналістаў, ідэолагаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і профільных прадпрыемстваў.

У абмеркаванні актуальных тэндэнцый і прыярытэтных напрамкаў прынялі ўдзел упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення каардынацыі інфармацыйнай дзейнасці галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Ліпніцкі, намеснікі старшынь гаррайвыканкамаў, галоўныя рэдактары сродкаў масавай інфармацыі рэгіёну, прадстаўнікі паліграфічных прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый, рэзервісты розных узроўняў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.