Вы тут

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу ў лютым-маі 2024 года


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага падпісаў указ нумар 48 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве». Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


Дакументам прадугледжваецца прызваць у лютым-маі 2024 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку, а таксама на службу ў рэзерве — грамадзян з ліку студэнтаў 1-га курса ўстаноў вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву для прадаўжэння адукацыі і выказалі жаданне прайсці такую службу.

Прыняцце ўказа дасць магчымасць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова правесці мерапрыемствы па прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.