Вы тут

СК высвятляе падрабязнасці нападзення на брыгаду хуткай дапамогі


Заводскі (Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу аб замаху на забойства двух медыцынскіх работнікаў. На фельчараў брыгады хуткай медыцынскай дапамогі напаў з сякерай псіхічна нездаровы мінчанін і нанёс медыкам не менш як 20 удараў у вобласць галавы і твару. Падрабязнасцямі расследавання крымінальнай справы падзяліліся ў групе па інфармацыі і сувязі з грамадскасцю УСК па Мінску.


Фота: БелТА

Па дадзеных следства, днём 10 лютага фельчары выязной брыгады прыехалі ў кватэру дома на вуліцы Пржэвальскага для шпіталізацыі 33-гадовага мужчыны ў псіхіятрычную клініку. Да медыкаў звярнуўся бацька мужчыны. Ён распавёў, што яго сын ужо больш за 10 гадоў пакутуе на псіхічныя расстройствы і літаральна напярэдадні, 6 лютага, яго выпісалі з установы аховы здароўя пасля чарговага лячэння. Аднак лепей яму не стала.

Як удакладнілі ў Следчым камітэце, спецыялісты папрасілі мінчаніна падняцца з ложка, апрануцца і прайсці за імі для наступнай кансультацыі ў бальніцы. У адказ пацыент пачаў паводзіць сябе агрэсіўна, тады адзін з медыкаў прыняў рашэнне выклікаць супрацоўнікаў міліцыі. Зрабіць гэтага ён не паспеў. Мужчына за сваёй спіной пачуў дзіўныя гукі. Павярнуўшыся, ён убачыў, што яго калегу па галаве наносяць удары сякерай. Медык паспрабаваў выратаваць партнёра, аднак сам быў траўміраваны аналагічным чынам. На крыкі прыбег бацька, які паваліў сына на падлогу і выбіў сякеру з яго рук. У гэты час медработнікам удалося выбегчы на вуліцу. Убачыўшы тое, што адбываецца, вадзіцель аўтамабіля меддапамогі неадкладна звярнуўся ў праваахоўныя органы.

З месца здарэння пацярпелых мужчын, аднаму з якіх 30 гадоў, а другому — 42 гады, былі шпіталізаваны. На сёння стан мужчын расцэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. Папярэдне ўстаноўлена, што сумарна ім было нанесена не менш як 20 удараў сякерай у вобласць галавы і твару.

Фота: СК

Следча-аператыўнай групай зафіксавана следавая карціна, дапытаны сведкі, канфіскавана прылада злачынства, назначана правядзенне неабходных экспертных даследаванняў, займацца якімі будуць спецыялісты ДКСЭ. У дачыненні да 33-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт.14 п.1 ч.2 арт.139 (замах на забойства дзвюх асоб) КК. Ён затрыманы і змешчаны ў РНПЦ псіхічнага здароўя.

Расследаванне працягваецца. Следчым трэба будзе ўстанавіць прычыны і ўмовы, якія садзейнічалі ўчыненню злачынства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.