Мы не павінны пазбягаць вострых пытанняў моладзі, гэта ўмацоўвае давер. Аб гэтым журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч перад пачаткам дыскусійнай пляцоўкі на тэму «Традыцыі і навацыі ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», якая праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце, перадае БелТА.
«Такія мерапрыемствы асабліва важна праводзіць з моладдзю, для якой месэнджары і сацыяльныя сеткі сёння часта ператварыліся ў асноўную крыніцу інфармацыі, на жаль, не заўсёды аб’ектыўнай, а часам нават ілжывай. Мы павінны шанаваць нашу моладдзю, ведаць, чым яна жыве, не пазбягаць яе вострых пытанняў, адказваць на іх сумленна і адкрыта. Бо ў канчатковым выніку ўсё гэта садзейнічае ўмацаванню даверу, добразычлівасці адзін да аднаго, згуртаванасці і ідэйнаму адзінству», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.
Выступаючы перад студэнтамі і работнікамі БДУ, дзяржсакратар Савета бяспекі падрабязна спыніўся на асноўных тэндэнцыях развіцця абстаноўкі вакол Беларусі, растлумачыў сутнасць палажэнняў абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, а таксама дапаўненняў, унесеных у дакумент пасля яго грамадскага абмеркавання.
«Гэты год багаты на значныя падзеі. Зусім хутка, 25 лютага, адбудзецца першы ў гісторыі Беларусі Адзіны дзень галасавання. Гэта важнае мерапрыемства для кожнага з нас. Ад нашага выбару залежыць будучыня краіны, яе паспяховае сацыяльна-эканамічнае развіццё, захаванне традыцыйных каштоўнасцей, якія адлюстраваны ў Канстытуцыі і праекце абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. Зрабіце правільны выбар — за мір і спакой на нашай зямлі. У сваю чаргу сілавы блок забяспечыць дастойнае і бяспечнае правядзенне выбараў. Сёлета мы таксама будзем адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сувязі з гэтай знамянальнай датай неабходна асаблівую ўвагу ўдзяліць мерапрыемствам, накіраваным на ўмацаванне ў насельніцтва пачуцця патрыятызму, гонару за старэйшае пакаленне, якое абараніла свабоду і незалежнасць нашай Радзімы», — адзначыў ён.
Аляксандр Вальфовіч павіншаваў удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі з надыходзячым Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі.
«Гэта сапраўды ўсенароднае свята. Яно значнае для кожнага жыхара нашай краіны, бо ў цяжкі час выпрабаванняў на абарону сваёй Айчыны ўзнімаўся ўвесь народ. Так было ва ўсе часы. Упэўнены, кожнаму з вас дарагая наша любімая Беларусь, і мы яе нікому не аддадзім», — падкрэсліў дзяржсакратар Савета бяспекі.
Студэнты задавалі пытанні, якія датычацца захавання духоўна-маральных каштоўнасцей, гістарычнай памяці, змяненняў у заканадаўчых актах, якія рэгламентуюць прадастаўленне адтэрміноўкі ад прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Гаварылі на дыялогавай пляцоўцы і аб актуальных пытаннях унутранай і знешняй палітыкі краіны, якія закранаюць інтарэсы нацыянальнай бяспекі, а таксама аб забеспячэнні палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхналагічнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай, інфармацыйнай, ваеннай і экалагічнай бяспецы дзяржавы і яе грамадзян.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».