Вы тут

Пасеў перцу без пікіроўкі


Прарошчванне насення


Насенне перцу пакладзіце ў анучку, завяжыце яе ў вузельчык. Змесціце ў шклянку з цёплай (не гарачай) вадой. На 100 мл вады абавязкова дадайце дзве кроплі цыркону ці эпіну. Гэта натуральныя біястымулятары, якія дапамогуць насенню перцу хутка прарасці.

Праз дзве гадзіны анучку з насеннем адцісніце і пакладзіце ў цэлафанавы пакет. Яго, у сваю чаргу, загарніце ў ручнік. Пакладзіце на кнігу, а кнігу — на батарэю. Менавіта ў такім выглядзе насенне ўзыдзе на 2–3 дзень. Правярайце штодня. Як толькі насенне праклюнецца — прыступайце да пасадкі.

Грунт

На жаль, гатовы пакупны грунт часта зусім не падыходзіць перцу. Менавіта з-за яго расліны павольна ўзыходзяць, дрэнна растуць і нават гінуць. Зрабіце свой грунт, тым больш што гэта проста. На 1 л пакупной зямлі (любой) дадайце 100 мл пяску.

Сюды ж насыпце 200 мл вермікуліту. Універсальны, лёгкі грунт для расады, які дыхае, гатовы. Цяпер яго неабходна ўзбагаціць, каб у насення было ўсё неабходнае для росту і развіцця. Дадайце крыху больш за палову шклянкі біягумусу і каля 80–100 мл попелу.

Змяшайце і насыпце ўніверсальны грунт у ёмістасці для расады. Калі хочаце вырошчваць без пікіроўкі, то падрыхтуйце пластыкавыя шкляначкі па 200–300 мл. Насыпце крыху больш за палову, праліце слабым, ледзь ружовым растворам марганцоўкі, дачакайцеся, пакуль лішняя вільгаць сыдзе. У кожны адсек высадзіце прарослае насенне. Прысыпце зверху грунтам. Дадаткова не палівайце.

Накрыйце вечкам або пакетам, каб стварыўся эфект цяпліцы. Пакіньце ў самым цёплым месцы ў доме, пажадана пры тэмпературы +25 градусаў. Як толькі перац узыдзе, адразу ж панізьце тэмпературу да +20. Тады ён не будзе выцягвацца. Расада атрымаецца каранастая і моцная!

Хочаце, каб насенне перцу хутка прарасло і ўзышло? Тады скарыстайцеся маленькімі, але вельмі карыснымі падказкамі. Яны правераны часам, гарантуюць хуткую ўсходжасць і нармальнае развіццё расады перцу аж да высадкі ў грунт. Можна вырошчваць перац і без пікіроўкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.