Вы тут

Для чаргавікоў пазыковыя грошы пад жыллё сталі яшчэ таннейшыя


Справа ў тым, што менавіта з 14 лютага гэтага года Беларусбанк дае магчымасць грамадзянам, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аформіць крэдыт «Іпатэка Экспрэс» на фінансаванне нерухомасці пад стаўку рэфінансавання плюс 2%. Для ўсіх астатніх крэдытная стаўка роўная 14,4%.


Фота pexels.com

Як адзначыла намеснік старшыні праўлення банка Святлана Кажэкіна, непасрэдна падтрымліваючы сваіх безкватэрных кліентаў, Беларусбанк пастаянна імкнецца паляпшаць умовы па крэдытаванні. «Гэта наш чарговы ўклад у паляпшэнне дабрабыту грамадзян. Такім чынам мы зможам для кагосьці наблізіць мару аб уласным жыллі, а значыць, у Год якасці зрабіць жыццё асобна ўзятай сям’і больш якаснай», — лічыць спецыяліст.

Нагадаем, што крэдыт «Іпатэка Экспрэс» даецца на куплю жылых памяшканняў у памеры да 100% кошту набытага жылля, тэрмінам да 20 гадоў, пад заклад (іпатэку) набытага жылога памяшкання, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, з улікам нормаў Указа № 130 «Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні». Банк прымае рашэнне па заяўцы на крэдыт не пазней наступнага працоўнага дня пасля рэгістрацыі заявы-анкеты.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.