Вы тут

Дадзены старт рэспубліканскаму святу «Брэст — маладзёжная сталіца-2024»


З 15 па 17 лютага ў Брэсце праходзіць рэспубліканскае свята «Брэст — маладзёжная сталіца-2024». Маладзёжная сталіца — гэта статус, які прысуджаецца гораду тэрмінам на адзін год. За гэты год горад дэманструе сваю прыхільнасць сучаснай маладзёжнай культуры, паказвае лепшыя практыкі па развіцці сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай актыўнасці моладзі. 


Сёлета гэты ганаровы статус прысвоены Брэсту, які прыняў эстафету ў Наваполацка. У горад над Бугам з’ехаліся каля 400 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. 

Сёння ўдзельнікі маштабнага форума ўсклалі кветкі да Вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнікі горада на чале са старшынёй гарвыканкама Сяргеем Лабадзінскім, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый абласнога цэнтра.

Далей у планах удзельнікаў свята — працоўная акцыя «Пабудуем Патрыятычны цэнтр разам» на тэрыторыі крэпасці. У рамках адукацыйнага блока на прадпрыемствах і арганізацыях горада пройдуць дыялогавыя пляцоўкі, семінары, вебінары. 

Святлана ЯСКЕВІЧ 

Фота тэлеграм-канала Брэсцкага гарвыканкама

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.