Вы тут

На Янцзы знаходзіцца найбуйнейшы калідор чыстай энергіі


Па выніках мінулага года найбуйнейшы ў свеце калідор чыстай энергіі, які складаецца з каскаду шасці магутных гідраэлектрастанцый на даўжэйшай у Кітаі рацэ Янцзы, выпрацаваў больш за 276 мільярда кілават-гадзін электраэнергіі, што на 5,34 працэнта больш, чым у 2022-м. Аб гэтым сведчаць дадзеныя гідраэнергетычнай кампаніі China Yangtze Power Co., Ltd. (CYPC), перадае «Сіньхуа».


Выпрацаваны гадавы аб’ём электраэнергіі эквівалентны эканоміі каля 83 мільёнаў тон умоўнага паліва і скарачэнню выкідаў вуглякіслага газу больш чым на 200 мільёнаў тон. Будаўніцтва калідора было завершана ў снежні 2022 года з увядзеннем у эксплуатацыю на поўную магутнасць ГЭС «Байхэтань» у вярхоўях ракі Янцзы на паўднёвым захадзе Кітая. Іншыя пяць ГЭС гэтага калідора — «Удундэ», «Сіладу», «Сянцзяба», «Санься» («Тры цясніны») і «Гэчжоўба».

Гэтыя шэсць гідраэлектрастанцый перадаюць электраэнергію з багатых адпаведнымі рэсурсамі заходніх раёнаў у энергаспажывальныя рэгіёны на ўсходзе краіны. Іх агульная ўсталяваная магутнасць, паводле дадзеных CYPC, складае каля 71,7 мільёна квт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.