Вы тут

У Дуньхуане працуе «пячорны» паліцэйскі ўчастак


На тэрыторыі Дзяржаўнага геалагічнага парку Ядань у Дуньхуане правінцыі Ганьсу ёсць незвычайны паліцэйскі ўчастак, адзіны ў Кітаі, які размешчаны ў яадуне — «пабудове-пячоры», высечанай на схіле ўзгорка, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У паліцэйскім яадуне плошчай 165 квадратных метраў ёсць абсталяваныя кабінет, сталовая і ванны пакой. Супрацоўнік аддзялення паліцыі Цынь Чжыган сказаў, што апошнім часам расце цікавасць да тураў у геапарк Ядань і на найбліжэйшае возера Лабнор, дзе аматары прыгод часта падвяргаюць сябе небяспецы і рызыцы — патрапіўшы ў незнаёмую мясцовасць, лёгка заблудзіцца, а часам у турыстаў ламаюцца аўтамабілі, і яны маюць патрэбу ў дапамозе.

Улетку тэмпература паверхні рэльефу ў парку Ядань дасягае 70 градусаў, а ўзімку — мінус 20. Паблізу няма месцаў, дзе можна было б спыніцца, таму згубіцца тут — значыць падвергнуць сваё жыццё небяспецы. «Гэта ўпадабанае месца сярод турыстаў. Тут адносна друзлы пясок, таму вандроўнікі часта губляюць тут свае рэчы», — сказаў Цынь Чжыган. Ён таксама заўважыў, што для таго, каб хутка вызначыць месцазнаходжанне чалавека, які просіць аб дапамозе, трэба быць добра знаёмым з гэтай мясцовасцю.

Нягледзячы на тое, што ўзімку турыстаў тут менш, усё роўна патрабуецца штодзённае патруляванне. Зімой у парку Ядань дзьмуць халодныя вятры, тэмпература паветра апускаецца, многія турысты, упершыню апынуўшыся тут, мерзнуць і могуць прабыць на адкрытым паветры крыху больш за 10 хвілін. Зімой Цынь Чжыган і яго калегі штодзень знаходзяцца ў патрулі па 5-6 гадзін, каб своечасова аказваць дапамогу падарожнікам.

Зараз «пячорны» паліцэйскі ўчастак вядомы сярод кітайскіх турыстаў, і многія ўносяць яго ў спіс месцаў абавязковых да наведвання. Акрамя гэтага, усё больш маладых паліцэйскіх цікавяцца магчымасцю працаўладкавацца тут.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.